Двухпакаёвая кватэра па вул. Суворава, 306 у ЖК «Каўбасіно» прадаецца ў Гродне. У кватэры — рамонт у светлых танах з агульнай канцэпцыяй па ўсёй плошчы. У інтэр'еры — шмат падсвятлення і дрэва.

Ёсць яркія акцэнты: фіялетавае покрыва ў спальні, у кухні - цёмна-зялёныя крэслы. У зале — сінія канапа і шторы. Таксама ёсць жывыя кветкі. На падлозе ў кухні і санвузлах — плітка, у пакоях — ламінат. У зале — вялікае люстэрка для візуальнага павелічэння прасторы. Таксама люстэрка ёсць у прыхожай. Ёсць тэлевізар.

Агульная плошча кватэры — 63,3 кв. м. Кватэра размешчана на 12 з 14 паверхаў дома 2018 года пабудовы. У доме — раздзельны санвузел з прасторным ванным пакоем з сістэмай захоўвання на 5 кв. м. Ёсць зашклёная лоджыя з выхадам з кухні.

Кватэра прадаецца з усёй мэбляй і бытавой тэхнікай. Цалкам гатовая да пражывання. Пад’езд — чысты і акуратны, з сістэмай відэаназірання. Побач — вялікія паркоўкі. Дом знаходзіцца ў новым раёне з развітой інфраструктурай: ёсць прыпынкі грамадскага транспарту, крамы, дзіцячыя пляцоўкі, аптэка, салоны прыгажосці, аддзяленне Wildberries, возера Юбілейнае.

Кошт — $ 71 500.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць тры кватэры з «багатым» рамонтам