Туалетная папера, кручкі для верхняга адзення, урна, ёрш, а таксама накладное сядзенне павінны быць у кожнай грамадскай прыбіральні. Адпаведную пастанову прыняла Міністэрства аховы здароўя. Яно набудзе моц 16 красавіка 2023 года.

Акрамя гэтага, у грамадскіх прыбіральнях павінен быць умывальнік, гарачая вада, вадкае мыла, электрарушнік альбо трымальнік з аднаразовымі папяровымі рушнікамі.
Калі побач з месцам, дзе павінна быць размешчана прыбіральня, няма каналізацыі, трэба ўсталяваць біяпрыбіральню.
Хто адказвае за графік прыборкі
Згодна з дакументам, прыбіральні павінны быць чыстыя, а абсталяванне павінна быць спраўным. За гэтым павінна сачыць адміністрацыя ўстановы, дзе знаходзіцца прыбіральня. Таксама яна павінна арганізаваць вільготную прыборку (па меры неабходнасці, але не радзей, чым раз у суткі). Графік прыборкі павінны размясціць у прыбіральні, каб яго бачылі наведвальнікі.
Чытайце таксама: Известные и неизвестные туалеты Гродно: куда бежать в центре города, если захотелось справить нужду?