Ксяндзу Дзянісу Бразінскаму могуць дадаць год пазбаўлення волі - так просіць пракуратура. У судзе Іўеўскага раёна 10 сакавіка 2023 года яго асудзілі да сямі гадоў калоніі. Прычынай стала аварыя, вінаватым якой стаў ксёндз — ён пакінуў паміраючага пасажыра на месцы ДТЗ. Выпадку прысвяціла сюжэт у праграме АТН «Это другое» Ксенія Лебедзева.

Што вядома пра Бразінскага?

  • нарадзіўся ў Смаргоні,
  • у 17 гадоў пачаў вучыцца ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі,
  • з 2016 года служыў у Магілёве, у Фарным касцёле ў Лідзе, у Гродзенскім кафедральным саборы, у Іўі, у Архікафедральным касцёле ў Мінску.
  • ксяндза асудзілі па трох артыкулах КК: арт. 317 ч. 4 «Парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе ў стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека»; арт. 159 ч. 3 «Свядомае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця і здароўя стан»; арт. 214 ч. 1 «Угон».

Версія суда

Згодна з рашэннем суда, у красавіку 2022 года Дзяніс ноччу, будучы п’яным, скраў аўтамабіль «Volkswagen Jetta». На пасажырскім сядзенні з непрышпіленым рамянём бяспекі быў пасажыр. На дарозе Лубеняты-Галімшчына-Вігушкі з хуткасцю 114 км/г Бразінскі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе аўтамабіль неаднаразова перакуліўся.

Движение автомобиля при аварии
Рух аўтамабіля пры аварыі. Скрыншот АТН

У пасажыра былі цяжкія цялесныя пашкоджанні. Бразінскі не аказаў яму дапамогі, не паведаміў аб тым, што здарылася, у хуткую, уцёк з месца здзяйснення ДТЗ. Пасажыр памёр.

Акрамя пазбаўлення волі, Бразінскаму на восем гадоў забаранілі займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартам. Таксама ён заплаціць штраф 300 базавых велічынь (11 100 рублёў). На карысць бацькі і брата загінулага ён таксама выплаціць 50 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Віну ксёндз не прызнаў.

Што сказала Лебедзева?

Ксенія Лебедзева некалькі разоў сказала слова «забойства» ў кантэксце таго, што здарылася, хоць гэта зусім іншы артыкул КК. Таксама ўспамінала запаведзь «Не забі». Паводле яе слоў, Бразінскі быў вядомы як «аматар паганяць падшафэ». «Чаму не аштрафавалі раней — пакуль пытанне адкрытае», — задалася пытаннем вядучая.

Паводле яе інфармацыі, увечары 6 красавіка ксёндз Дзяніс Бразінскі адзначаў свой перавод у Мінск. Ён запрасіў некалькі знаёмых. Сярод іх быў і 30-гадовы Міхаіл Точка. Бразільскі ўзяў ключы ад чужога аўтамабіля, каб праехацца. На пасажырскае крэсла сеў Міхаіл. Каля гадзіны ночы здарылася аварыя. Пра яе паведамілі каля шасці раніцы.

Встреча Бразинского с друзьями
Сустрэча Бразінскага з сябрамі. Кадры паказалі ў перадачы «Это другое»

Брат Міхаіла Точка Аляксандр распавёў, што на судзе Дзяніс казаў, што пасля аварыі выйшаў з машыны і паслухаў Міхаіла — той не дыхаў і не адгукнуўся.

«А ў цябе ёсць адукацыя медыцынская? З гадзіны ночы да шасці гадзін малады чалавек здаровы праляжаў - проста ў балоце, — абурыўся брат. — Калі падышоў я да яго і ўбачыў цела Мішына. Кулакі яго былі сціснутыя … Разумееце … на той момант я адразу сказаў: „Чалавек жа быў жывы“. Смерць наступіла не імгненна».

Брат погибшего Александр Точко
Брат загінулага Аляксандр Точка. Скрыншот АТН

Па версіі Лебедзевай, рукі Міхаіла былі сціснутыя, паколькі ён зграбаў зямлю ў апошнія хвіліны жыцця. А Бразінскі не выклікаў хуткую, паколькі гэта магло скампраметаваць яго і каталіцкую царкву, раскрыць парушэнне строгага посту.

Тело Михаила Точко
Цела Міхаіла Точка. Скрыншот АТН

Раніцай на медаглядзе ў Бразінскага знайшлі ў крыві 1,49 праміле алкаголю (норма — 0,3 — Hrodna.life), паведаміў брат загінулага. У меддапамозе Дзяніс не меў патрэбы. Ён не памятаў, хто быў за рулём. Экспертыза выявіла, што гэта быў менавіта Дзяніс. Лебедзева заявіла, што мужчына спрабаваў замесці сляды злачынства і шукаў, хто дапаможа яму выцягнуць аўтамабіль.

Повреждения автомобиля после аварии
Пашкоджанні аўтамабіля пасля аварыі. Скрыншот АТН

Сяброўка загінулага Вераніка Дзедуль здзівілася, што ў яго крыві было больш алкаголю, чым у Бразінскага. Паводле яе, да знаёмства з ксяндзом загінулы не ўжываў алкаголь.

Кінулі касцёл

Некалькі герояў праграмы Лебедзевай паведамілі, што перасталі хадзіць у касцёл. Маўляў, прычынай стала тое, што адзін з ксяндзоў на судзе сказаў, што ўжываць алкаголь у пост — не грэх.

«Гэта быў вербны тыдзень таксама, гэта вельмі вялікі пост — ён самы доўгі на працягу года. Калі адбылася гэтая ўся сітуацыя, я думаю, што ў многіх людзей нейкая стала агіда не да касцёла, не да Бога, а да ксяндзоў. Якія ідуць вучацца на ксяндзоў, прыходзяць у касцёл, вучаць нас, звычайных людзей, нечаму, а самі паехалі і зрабілі такое».

Брат загінулага мяркуе, што некаторыя ксяндзы ідуць у касцёл дзеля грошай.

Чытайце таксама: У Іўі асудзілі ксяндза за п’янае ДТЗ са смяротным вынікам