За першы квартал 2023 года замежныя студэнты ў Гродне здзейснілі 136 правапарушэнняў. Сярод іх — спроба незаконна патрапіць у Еўрасаюз. Пра гэта паведаміла Упраўленне унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Як замежныя студэнты ў Гродне парушаюць закон: бягуць у ЕС, працуюць без рэгістрацыі, ездяць “зайцам”
Замежныя студэнты ў Гродзенскім медычным універсітэце. Крыніца: grodno.mvd.gov.by

Грамадзяне Шры-Ланкі, якія навучаліся ў адной з гродзенскіх ВНУ, паспрабавалі незаконна перасекчы мяжу паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюза. Іх дэпартавалі на радзіму.

23 правапарушэнні адбыліся па арт. 23.55 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства).

Таксама былі такія парушэнні:

  • парушэнне карыстання жылымі памяшканнямі,
  • праца без рэгістрацыі,
  • кіраванне транспартным сродкам з няспраўнасцямі,
  • перавышэнне хуткасці,
  • паездкі без квіткоў у грамадскім транспарце.

З якіх краінаў прыязджаюць навучацца ў Гродна

У Гродзенскім дзяржаўным медычным універсітэце навучаюцца каля 1200 замежнікаў. Гэта грамадзяне Шры-Ланкі, Нігерыі, Індыі, Мальдываў і іншых краін. Таксама замежнікі навучаюцца ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, Гродзенскім аграрным універсітэце, а таксама ў Гродзенскім дзяржаўным медычным каледжы.

Чытайце таксама: Беларусь больш не гасцінная? Улады выпраўляюць з Беларусі мігрантаў з Сірыі, Палестыны і Шры-Ланкі. А раней ладзілі для іх фестываль на мяжы