Для Скідзеля распрацуюць новы генеральны план. Папярэдні не рэалізаваўся

Для гродзенскага горада-спадарожніка Скідзеля ў 2023 годзе распрацуюць генеральны план, а для Воранаўскага раёна створаць схему комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў 30 снежня 2022 года.

Чыгуначны вакзал у Скідзелі.

Навошта патрэбен генеральны план

Генеральны план павінен забяспечыць рацыянальнае занаванне тэрыторый для патрэбаў гарадскога будаўніцтва, размяшчэння жылых тэрыторый, вытворчасцяў, а таксама аб’ектаў транспартнай і інжынернай інфраструктуры.

Папярэдні генплан для Скідзеля прымалі сем гадоў таму

Папярэдні генеральны план Скідзеля прынялі ў студзені 2016 года. Паводле яго, да 2025 года насельніцтва горада павінна павялічыцца на 6,5 тыс. чалавек і скласці 17 000. Агульную плошчу жылога фонду планавалі павялічыць на 262,4 тыс. кв.м. З іх амаль 185 тыс. кв.м планавалі пабудаваць для жыхароў Гродна, якія мелі пераехаць у Скідзель. Акрамя гэтага, у гарадскую мяжу Скідзеля ўключылі вёску Некрашы.

Папярэдні генплан прадугледжваў адкрыццё ў Скідзелі дзіцячага садка. Яго адкрылі ў верасні 2022 года.

Не ўсе планы чыноўнікаў рэалізавалі

У жніўні 2014 года Скідзель стаў горадам-спадарожнікам Гродна. Тады яго насельніцтва складала 10,5 тыс. чалавек. Планавалася, што ў сувязі з атрыманнем новага статуса насельніцтва Скідзеля вырасце ў два разы. Аднак на 1 студзеня 2022 года насельніцтва горада было 9,9 тыс. чалавек.

Таксама ў 2017 годзе ў чыноўнікаў былі планы запусціць паміж Гроднам і Скідзелем хуткасную электрычку, якая павінна давозіць пасажыраў за 20 хвілін. Але гэтыя планы так і не былі рэалізаваныя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025