У Гродне распусціліся почкі, а на палях узышлі азімыя культуры. 1 студзеня 2023 года ў Гродне быў пабіты тэмпературны рэкорд. Апошні навагодні рэкорд трымаўся з 2018 года, сказала інжэнер-сіноптык філіяла «Гроднааблгідрамет» Алена Звалімбоўская тэлеканалу «Гродна Плюс».

З-за тэмпературнага рэкорда ў Гродне распусціліся почкі
Почкі на дрэвах. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: ria.ru

У Гродне слупок тэрмометра 1 студзеня падняўся да +15,2 градусаў. Папярэдні навагодні рэкорд зафіксавалі ў 2018 годзе, тады паветра прагрэлася да +6,7 градусаў.

Таксама рэкорд быў пабіты і 2 студзеня. У гэты дзень паветра прагрэлася да +10,3 градусаў. Папярэдні рэкорд 2 студзеня трымаўся з 1988 года — +7,1 градусаў.

Агулам па Гродзенскай вобласці сярэднесутачныя тэмпературы 1 студзеня 2023 года перавышалі нормы на 14−16 градусаў цяпля.

Калі быў самы цёплы і самы халодны студзень?

Максімальны тэмпературны рэкорд у Гродне ў студзені ўстанавілі ў 2007 годзе. Тады 10 студзеня паветра прагрэлася да +11,8 градусаў. Самы халодны рэкорд — 30−31 студзеня 1970 года. Тады тэмпература паветра апусцілася да -33,7 градусаў мароза.

Самую нізкую тэмпературу 1 студзеня зафіксавалі ў 1979 годзе. Тады на метэастанцыі ў Езерышчы (Віцебская вобласць) было -32,1 градусаў.