На «Гродна Азот» прадукуюць харчовы дыяксід вугляроду. Ён патрэбен для газавання напояў і вытворчасці сухога ільду. Зараз вытворчасць хочуць пашырыць, пабудаваўшы новую ўстаноўку.

Административное здание "Гродно Азот". Фото: Hrodna.life
Адміністрацыйны будынак «Гродна Азот». Фота: Hrodna.life

Будаўніцтва можа пачацца ў 2024 годзе. Інфармацыю размясцілі на сайце Гродзенскага гарвыканкама ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні».

Што такое дыяксід вугляроду і як яго выкарыстоўваюць для напояў?

CО2 — дыаксід вугляроду ці вуглякіслы газ уваходзіць у склад паветра. Менавіта яго выдыхаюць людзі і жывёлы. Таксама вуглякіслы газ выкідваюць у атмасферу аўтамабілі ды іншыя агрэгаты, што працуюць на арганічным паліве.

У вытворчасці «Азота» паветра праходзіць глыбокае ахалоджванне пад ціскам. У такіх умовах па чарзе вылучаюцца асобныя газы — азот, кісларод ці вуглякіслы газ. Бо кожнае рэчыва мае сваю тэмпературу пераходу ў вадкі стан.

Тая частка вуглякіслага газу, што прымяняецца ў харчовай прамысловасці, ідзе на выраб газаваных напояў ці выкарыстоўваецца ў якасці ахоўнага газу для прадуктаў у герметычнай упакоўцы. Такі вуглякіслы газ мае абазначэнне Е-290. Вы маглі бачыць яго на этыкетках прадуктаў. Дыяксідам вуглерода газуюць напоі кшталту Coca-Cola, Pepsi, «Бела-Кола», мінеральную ваду і ўсе іншыя магчымыя газаваныя напоі. Яшчэ адзін варыянт выкарыстання харчовага СО2 — сухі лёд.

Дзе плануюць пабудаваць устаноўку

Да снежня 2023 года павінны адбыцца грамадскія абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА). Вядома, што на новай устаноўцы плануюць вырабляць 16 тыс. тон прадукту ў год. Газвобразная двуокісь вуглярода для апрацоўкі будзе паступаць з цэхаў аміяк-3, аміяк-4, метанол.

Пад будаўнічую пляцоўку разглядаюць два варыянты. Першы — прыярытэтны — пляцоўка ў цэнтральнай частцы «Гродна Азот» у межах існуючай агароджы. Другі - будаўніцтва за тэрыторыяй «Гродна Азот». Але гэты варыянт не рацыянальны — ён размяшчаецца далёка ад крыніцаў сыравіны, можа пацягнуць дадатковыя грашовыя выдаткі, а таксама павялічыць уздзеянне на навакольнае асяроддзе. Ёсць і трэці варыянт — увогуле адмовіцца ад будаўніцтва.

Чаму стала больш CO2?

«Было б цікава пабачыць дакумент АУНА. Бо CO2 гэта пабочка ад дабычы азота з паветра. Магчыма, тое, што патрэбны новыя магутнасці на CO2, сведчыць аб павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці угнаенняў», — падзяліўся думкамі з Hrodna.life гродзенскі інжынер, які пажадаў захаваць ананімнасць.

Чытайце таксама: На «Гродна Азот» пабудуюць новы цэх: з’явяцца дадатковыя працоўныя месцы