З гродзенскага «Нёмана» сыдуць лідэры клуба — яны апынуліся ў «чорным спісе» пасля выбараў. У Лідскай ЦРБ праводзяць прафілактычную працу праз крымінальную справу. Суд па справе «Рабочага Руху» зрабілі закрытым. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 26 па 31 снежня.
Фонд «Анімаліа» — у працэсе ліквідацыі. Рашэнне 5 снежня 2022 года прыняў Гродзенскі абласны суд. Арганізацыя працавала ў Лідзе крыху больш за год.
ТАА «Клерыгата», праз якую працаваў «Саюз палякаў», знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Такое рашэнне 20 снежня прыняў эканамічны суд Гродзенскай вобласці. Справу вяла суддзя Марына Рослік. Справа аб ліквідацыі накіраваная ў суд, аб гэтым стала вядома 14 лістапада. Гэтаму папярэднічала праверка пракуратуры і УДФР КДК. Узбуджана крымінальная справа па арт. 193−1 КК «Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці». У старшыні і яе намесніка прайшлі ператрусы. Цяпер старшыня СПБ Ірэна Валюсь і намеснік старшыні Рэната Дзем’янчук на свабодзе.
Фонд «Фонд захавання і развіцця аб’ектаў культурнай спадчыны» таксама ў стадыі ліквідацыі. 9 снежня такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд. Арганізацыя працавала ў гарадскім пасёлку Жалудок з 2017 года. Фонд адкрылі новыя ўладальнікі сядзібы Святаполк-Чацвярцінскіх у пасёлку Жалудок. Сям’я выкупіла яе на аўкцыёне і збіралася рэканструяваць. Але работы не былі завершаны.
Бужынскі Яўген Тадэвушавіч і Сакалоў Сяргей Анатольевіч 22 снежня папоўнілі спіс «тэрарыстаў».
Клапаток Павел Іванавіч, Станеўскі Юрый Іосіфавіч, Грыг Рыгор Вітольдавіч, Богуш Мікіта Алегавіч з Гродна, Хартановіч Ігар Аляксандравіч з Ліды папоўнілі спіс «экстрэмістаў» 30 снежня.
У чорным спісе Валерый Жукоўскі, Яўген Ляшко, Раман Пасевіч, Сяргей Курганскі. Ёсць і былыя гульцы «Нёмана»: Павел Забелін, Раман Сцяпанаў (абодва — «Шахцёр»), Аляксандр Джыгера («Мінск»), Артур Слабашэвіч («Белшына»), брамнік жодзінскага «Тарпеда» Дзмітрый Дудар, абаронца «Астраўца» Дзмітрый Алісейка, паўабаронца «Смаргоні» Ягор Сямёнаў.
Дакумент змяшчае 49 імёнаў футбалістаў. 43 чалавекі са спісу зняліся ў роліку супраць гвалту ў 2020 годзе. Пра гэта паведамляе «Гарадзенская вясна» са спасылкай на tribuna.com.
«Чорныя спісы» былі разасланыя ў спорткамітэты выканкамаў, каб на месцах перашкаджалі заключэнню «няправільных» кантрактаў, а міністр Сяргей Кавальчук даў зразумець футбольным клубам, што гульцы са спісу павінны знікнуць з каманд.
Пра гэта паведаміў генпракурор Беларусі Андрэй Швед СТВ.
«Толькі ў бягучым годзе за 11 месяцаў выяўлена больш за 5000 злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. 76% з іх — гэта тыя, якія ўчынены ў віртуальнай сетцы інтэрнэт. Большасць гэтых злачынстваў звязаныя з падзеямі 2020 года і з наступным перыядам.
Ільвіную долю складаюць злачынствы, звязаныя з абразамі прадстаўнікоў улады, паклёпам, дыскрэдытацыяй нашай рэспублікі, распальваннем варожасці", — распавёў Швед.
Ён нагадаў, што тых, хто з’ехаў, могуць судзіць завочна.
У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада праходзіць суд па справе «Рабочага Руху». Фігурантаў абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.
27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хоць да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме. Прычына невядомая, паведамляе «Вясна».
Усе 10 палітвязняў не прызналі віну ў здрадзе дзяржаве. Усе яны адмовіліся даваць паказанні, таму на працэсе праглядалі відэа з допытаў папярэдняга следства ў КДБ.
Суд над журналістам і сябрам Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам павінен быў пачацца 28 лістапада. Аднак па невядомых прычынах працэс адклалі. «Свабодзе» стала вядомая новая дата пачатку працэсу — 9 студзеня.
Разгляд справы пройдзе ў абласным судзе Гродна. Судзіць журналіста будзе Дзмітрый Бубенчык.
Былы старшыня Асацыяцыі прафсаюзаў «Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў» Аляксандр Ярашук асуджаны да 4 гадоў калоніі, яго намеснік Сяргей Антусевіч — да 2, бухгалтар БКДП Ірына Бут-Гусаім — да 1 года 6 месяцаў калоніі, перадае БелТА. Фігуранты прызнаныя вінаватымі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а Ярашук — і ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады.
Сяргей Антусевіч — былы работнік «Гродна Азот». Каля 10 гадоў кіраваў незалежным прафсаюзам на прадпрыемстве. Пазней жыў у Мінску і быў віцэ-старшынёй Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.
Крымінальную справу распачалі па арт. 369 КК за абразу пракурора Людмілы Герасіменкі ў ходзе судовага працэсу. «Гэта адбылося, напэўна, тады, калі Уладзіміра прынеслі на працэс распранутым. Ён нешта крычаў, але неразборліва», — пракаментавала жонка Гундара Алена brestspring.org.
Па словах Алены, Гундар адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе. Па гэтым артыкуле яму пагражае да трох гадоў калоніі.
Паводле сілавікоў, ён удзельнічаў у перакрыцці дарог і парушэннях парадку, распачаў спробу захопу дзяржаўнай улады праз удзел у каардынацыйным савеце. Акрамя таго, «100Баллов», не з’яўляючыся установай адукацыі, працавала «з дапамогай змовы з прыватнай школай «Апельсін». Праводзіцца праверка.
Яўген Лівянт — сузаснавальнік Цэнтра «100Баллов», ІП, рэпетытар па матэматыцы і фізіцы.
Цэнтр «100Баллов» працаваў і ў Гродне. Як школа ён не працуе з 1 верасня. Працягвае функцыянаваць як рэпетытарскі цэнтр.
39-гадовы мясцовы жыхар з лютага 2017 года па лістапад 2020 года ў «Одноклассниках» зрабіў рэпосты публікацый з абразай і паклёпам на адрас Аляксандра Лукашэнкі, злучаныя з абвінавачваннем яго ў забойстве.
Суд Гродзенскага раёна па ч. 2 арт. 368 ч. 2 арт. 367 КК асуддзіў мужчыну на тры гады агульнага рэжыму.
Асуджаны — Руслан Красаў, лічыць «Вясна».
55-гадовага лідчаніна абвінавацілі ў шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці.
Абвінавачаны з 2020 года па 2021 год у «Одноклассниках» зрабіў публікацыі з абразай і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. У сакавіку 2021 года ён размясціў публікацыю з абразай камісара Гомельскай вобласці. З сакавіка па лістапад 2021 года мужчына апублікаваў на сваёй старонцы экстрэмісцкія паведамленні, накіраваныя на арганізацыю неправамерных дзеянняў.
Суд Лідскага раёна па ч. 1 арт. 342, ч. 2 ст. 366, ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК асудзіў мужчыну да 3, 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
«Вясна» паведамляе, што асуджаны — лідскі лекар-тэрапеўт Андрэй Краснік.
19 верасня ў Гродзенскім абласным судзе 26-гадовага Андрэя Сачэўка асудзілі да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым па ч. 1 арт. 130 ч. 1 арт. 293 КК.
У чэрвені псіхолага-псіхіятрычная экспертыза пацвердзіла дыягназ Андрэя — «змяшанае расстройства асобы».
28 снежня Вярхоўны суд у асобе суддзі Ігара Любавіцкага пакінуў прысуд Андрэя Сачэўкі без зменаў. На дадзены момант ён знаходзіцца ў Гродне, паведамляе MAYDAY.TEAM.
Гэта здарылася ў красавіку 2022 года. Інфармацыя пра здарэнне не публікавалася. Мяркуючы па звестках, якімі валодае рэдакцыя «Еўрарадыё», па ўнутраных каналах пра здарэнне паведамлялася ў прамежку ад 17 да 29 красавіка.
Па часе з інцыдэнтам супаў «планава-папераджальны рамонт», на які ў канцы красавіка быў спынены першы энергаблок Беларускай АЭС. Планавалася, што ён будзе доўжыцца каля 80 дзён, за якія будзе праведзена першая ў гісторыі станцыі перагрузка ядзернага паліва.
Пра гэта стала вядома праз уцечку ў сістэме электронных зваротаў у дзяржорганы. Сярод іх знайшлі ліст, адпраўлены ў адрас БелАЭС ад імя ТАА «Нафтахімдыягностыка». У тэме звароту пазначана: «Заява — папярэджанне аб апрамяненні персаналу».
Мінэнэрга зняпраўдзіла інфармацыю аб апрамяненні супрацоўнікаў на БелАЭС. «Шматузроўневыя сістэмы аўтаматычнай абароны, якія дзейнічаюць на станцыі, забяспечваюць бяспечную працу персаналу і выключаюць магчымасць радыяцыйнага ўздзеяння ў зоне кантраляванага доступу вышэй дапушчальных нормаў», — паведамілі ў ведамстве.
Мужчына заключаны пад варту па ч.3 арт. 371 КК і ч. 1 арт. 361 КК за аказанне дапамогі грамадзянам, якія пераследуюцца па палітычных матывах, у таемным перасячэнні мяжы Беларусі. Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».
Мікалай Анатольевіч Куляшоў быў затрыманы 4 верасня 2022 года. Некалькі месяцаў знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым у СІЗА-1 у Мінску, пазней яго перавялі ў СІЗА ў турме Гродна.
19-гадовую дзяўчыну затрымалі 21 верасня ў Гродне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Доўгі час яе ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ і не пускалі адваката. На дзяржаўных каналах выйшаў фільм, у якім паказалі момант спробы перасекчы мяжу. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу некалькі камер з зямлі і паветра. Як мяркуецца, яе абвінавачваюць па арт. 371 Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».
У канцы чэрвеня Бакуновіч ужо асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
«Падчас расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што ва УАЗ „Лідская ЦРБ“ праводзіцца прафілактычная праца, накіраваная на спыненне ўчынення грамадзянамі правапарушэнняў экстрэмісцкай накіраванасці, аднак яна з’яўляецца недастатковай», — пазначана ў лісце на імя галоўнага ўрача Вадзіма Трубчыка.
Андрэя Красніка асудзілі на 3,5 гады калоніі за «шэраг злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці».
Некалькі тыдняў таму ў бальніцу прыйшлі спісы «непажаданых». Кіраўніцтву рэкамендуюць не працягваць ім кантракты, сцвярджае Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
Польскаму ксяндзу Юзафу Гэнзе не працягнулі дазвол на служэнне ў Гродне. Ён развітаўся з вернікамі ў касцёле на Дзевятоўцы 27 снежня 2022 года. Там ён служыў больш за 20 гадоў. Ксёндз будзе вымушаны пакінуць Беларусь.
Генконсульства размясцілі ў будынку былога дзіцячага садка для дзяцей з разладам псіха-фізічнага развіцця (разладам аутычнага спектру) на вуліцы Цаглянай 2/2, непадалёк ад Каложскага парку і Палаца творчасці дзяцей і моладзі. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі і кіраўніцтва Гродна і Гродзенскай вобласці.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…