Генконсульства размясцілі ў будынку былога дзіцячага садка для дзяцей з разладам псіха-фізічнага развіцця (разладам аутычнага спектру) на вуліцы Цаглянай 2/2, непадалёк ад Каложскага парку і Палаца творчасці дзяцей і моладзі. У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў, прадстаўнікі кіраўніцтва МЗС Беларусі і кіраўніцтва Гродна і Гродзенскай вобласці.

Будынак, адведзены пад консульства, не выкарыстоўвалася ў апошнія гады. Як закрыюць спецыялізаваны сад, стала вядома ў 2020 годзе. Дзяцей з Кастрычніцкага раёна планавалі перавесці ў дзіцячы сад № 5, а дзяцей з Ленінскага — размеркаваць групамі па іншых садках. Паводле адной з версій, будынак хацелі перадаць Гродзенскаму абласному цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Размовы аб закрыцці дзіцячага саду ішлі пяць гадоў. Кожны год бацькі пісалі калектыўны ліст у Міністэрства адукацыі. У канцы 2020 года ў аддзеле адукацыі гарвыканкама паабяцалі, што садок зачыняць не будуць.

Аб планах адкрыць Генеральнае консульства Расіі ў Гродне стала вядома ў траўні 2022 года. На Гродзенскую вобласць прыпадае больш за 50% агульнага тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй, адзначыў тады Барыс Грызлоў. Распараджэнне ўрада Расіі аб заключэнні пагаднення аб заснаванні Генеральнага консульства ў Гродне апублікавалі 3 верасня на расійскім прававым партале.

Гэта другое генконсульства Расеі ў Беларусі. Першае, у Брэсце, працуе з 1994 года. Да цяперашняга моманту дыпламатычнае прадстаўніцтва абслугоўвала жыхароў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Амбасада Расіі ў Мінску адказвае за Мінск, Мінскую, Гомельскую, Магілёўскую і Віцебскую вобласці.

У Гродне зараз размяшчаюцца Консульствы пяці краін: генеральныя Консульствы Польшчы, Літвы і Расіі, ганаровыя консульствы Кыргызстана і Украіны.