Яніна Юргілевіч. Крыніца фота: Рэспубліканская калегія адвакатаў
Гродзенскую адвакатку Яніну Юргілевіч затрымалі 17 кастрычніка перад абвяшчэннем прысудаў па «справе Аўтуховіча». На працэсе яна абараняла аднаго з членаў сям'і Рэзановіч, асуджаных па гэтай справе.
Абноўлена. У хуткім часе пасля затрымання Яніну Юргілевіч адпусцілі, паведамілі крыніцы Hrodna.life.
Пра здарэнне паведамілі актывісты «Free Belarus Women» са спасылкай на відавочцаў. Адвакатку затрымалі пры ўваходзе на тэрыторыю турмы каля КПП. На рагу будынка турмы яе чакалі супрацоўнікі спецслужбаў. Калі яна прыйшла, тыя падалі сігнал іншым супрацоўнікам. Хутка пад’ехаў бус, з якога выйшаў мужчына і паказаў дакументы. Два іншыя чалавекі забралі адвакатку пад рукі і звезлі, распавялі сведкі.
У сувязі з затрыманнем Яніны Юргілевіч была вылучана замена адваката за вельмі кароткі час.
Яніна Юргілевіч працуе ў юрыдычнай кансультацыи Ленинскага раёна Гродна. Адвакацкі стаж — больш за 28 гадоў, спецыялізацыя — грамадзянскае і крымінальнае права.
Таксама яна маці былой адвакаткі Юліі Юргілевіч, затрыманай 30 жніўня. Юлію Юргілевіч пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі ў лютым 2022 года. Да таго яна прапрацавала адвакаткай амаль 18 гадоў. Пасля пратэстаў яна была адной з тых, хто ўзяўся абараняць абвінавачаных па палітычных справах. Сярод яе кліентаў - палітзняволены мастак Алесь Пушкін, музыка Ігар Банцэр, абвінавачаныя па «справе Зельцара», блогер Вадзім Ермашук, Таццяна Саўко, Андрэй Блахінскі, Вольга Верамеенка з крамы «Адметнасць», абвінавачаная па справе аб счэпцы Ала Гарацкевіч, Андрэй Сакалоўскі па той жа справе, Андрэй Аўсіевіч, асуджаны за каментар.
Пасля страты ліцэнзіі на дзейнасць Юлія з’ехала з Беларусі, але пазней вярнулася.
Чытайце таксама: «Хачу паглядзець ім у вочы». Успамінаем крымінальныя справы адвакаткі Юліі Юргілевіч, якую затрымалі ў Гродне
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…