Беспрацоўны жыхар Навагрудка ў 5 раніцы чорным маркерам намаляваў на лабавым шкле чужога аўтамабіля непрыстойны малюнак — мужчынскі палавы орган. Гэтым ён парушыў грамадскі парадак, палічылі міліцыянты.

Уладальнік паведаміў пра малюнак у аператыўна-дзяжурную службу Навагрудскага РАУС. «Мастак» сцвярджае, што быў цвярозы — агляд не праводзілі.

Мужчыну судзілі 27 траўня ў судзе Навагрудскага раёна паводле арт.19.1 КаАП «Дробнае хуліганства». Паколькі ён не працуе і не аплаціў папярэднія штрафы, яго вырашылі аштрафаваць на сем сутак.

Чытайце таксама: ІП з Ваўкавыска фіктыўна прыняў на размеркаванне выпускніцу. Тая прыйшла з павіннай — яго судзілі