21 лістапада 2020 года 39-гадовы жыхар Гродна па дарозе дадому падпаліў сем смеццевых кантэйнераў каля жылых дамоў. Тым жа ён заняўся 1 і 4 снежня мінулага года. Усяго ён падпаліў 18 бакаў для смецця, паведамляе СК.

Мужчына распавёў, што вечарамі выпіваў дома адзін, а калі алкаголь заканчваўся, хадзіў у краму. Вяртаючыся, ён падпальваў смеццевыя бакі, бо яму хацелася ўспомніць піянерскія вогнішчы, як у дзяцінстве.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя па ч. 1 і 2 арт. 339 (хуліганства) КК. Яго заключылі пад варту.