У Гродне выбралі лепшую ёлку. Фота: "Гродзенская праўда"
Больш за чатыры дзясяткі ёлак ад гродзенскіх кампаній, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі прадставілі ў парку Жылібера. Праз гэтыя працы аўтары паказалі дзейнасць свайго прадпрыемства з дапамогай падручных матэрыялаў і ўпрыгожванняў святочнай канструкцыі. У арганізацыі і падключэнні ўсёй святочнай ілюмінацыі дызайнерскай алеі дапамагло «Гарсвятло», піша grodnonews.by.
Як толькі алея ўпрыгожыла горад, стартаваў і навагодні конкурс на самую лепшую дызайнерскую ёлку. Яго вынікі падвялі, гледзячы на інтэрнэт-галасаванне, якое праходзіла на сайце газеты «Гродзенская праўда», і ацэнку членаў журы.
Пераможцаў і прызёраў конкурсу журы вызначыла, кіруючыся крытэрамі: адпаведнасць працы навагодняй тэматыцы, арыгінальнасць мастацкага дызайну і задумы елкі, наяўнасць падсвятлення і інфармацыі аб аўтарскай прыналежнасці, забеспячэнне трываласці мацавання і бяспекі ўсталяванай елкі, а таксама эстэтыка працы.
Па выніках конкурсу лепшай прызнана навагодняя ёлка СШ № 28 г. Гродна.
Не моцна адстаюць ад пераможцы і працы РУП «Гроднаэнерга» і ААТ «Белкард», якія занялі другое месца.
А вось ганаровай «бронзы» былі ўдастоены тры дызайнерскія навагоднія дрэвы: ПУ «Гроднагаз», СААТ «Дыфа» і РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры».
Прызёрам дастануцца памятныя дыпломы. Па словах Дзяніса Чарняка, начальніка аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама, годных работ сёлета было сапраўды шмат, таму лепшых аказалася складана вызначыць. Каб у наступным годзе адзначыць найбольшую колькасць работ, плануецца размежаваць пераможцаў па розных напрамках дзейнасці.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…