Ірына Здота. Фота: "Радыё Св***да"
Акушэр-гінэколяг зь Ліды Ірына Здота далучылася да страйку 30 сьнежня. Напярэдадні яе затрымалі на мітынгу і аштрафавалі, а на працы прапанавалі звольніцца па ўласным жаданьні, піша С**бода.
Ірыне Здоце 55 гадоў, стаж у мэдыцыне — 30 гадоў, лекарка 1 катэгорыі. Большую частку жыцьця яна працавала ў Гомлі, 6 гадоў таму прыехала ў Ліду да хворых бацькоў. Працавала акушэрам-гінэколягам у прыватным мэдычным цэнтры «Профімэд», вядомая працай зь бясплоднасьцю. Мае 3 групу інваліднасьці.
25 кастрычніка яе жорстка затрымалі на акцыі салідарнасьці ў Лідзе, пратрымалі суткі да суду і аштрафавалі на 270 рублёў. Пасьля затрыманьня Ірына Здота напісала ў пратэставым чаце Ліды зварот да жанчын зь сілавых структураў, каб тыя бліжэйшым часам не прыходзілі да яе на прыём.
«Але я ім не адмаўляла. Ніякіх інцыдэнтаў у мяне пасьля гэтага не было», — кажа лекарка.
Пасьля гэтага дырэктар мэдычнага цэнтру Сяргей Рак патлумачыў ёй, што ў райвыканкаме ад яго запатрабавалі звольніць лекарку з прычыны ейных «палітычных актыўнасьцяў». 15 сьнежня дырэктар прапанаваў ёй звольніцца з 1 студзеня 2021 году па ўласным жаданьні. Доктарка не пагадзілася.
Як расказала Ірына Здота, 29 сьнежня ёй далі папярэджаньне «задняй датай» нібыта за сярэдзіну лістапада, калі зь ёй праводзілі гутарку, каб не займалася на працы палітычнай актыўнасьцю. Мелася на ўвазе абвестка Здоты ў пратэставым чаце.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…