Навіны

Колькі каштуе елка ў Гродне ў 2020 годзе

Штогод у Гродне праходзяць кірмашы па продажы жывых елак. Пастаўляе іх Гродзенскі лясгас. Сёлета такія кірмашы пачнуць працу з 21 снежня, паведамляе «Гродна Плюс».

Кошт елак з мінулага года не зменіцца:

  • за елку да 1 метра — 11 рублёў,
  • елка ад 1 метра да двух будзе каштаваць 14 рублёў,
  • ад 2 да 3 метраў - 22 рублі.

Самымі папулярнымі памерамі з’яўляюцца як раз два апошнія. Акрамя таго, можна будзе набыць і елкі ў кадках — у гэтым годзе будуць рэалізоўваць елку звычайную, елку калючую блакітнай формы і сербскую елку.

Для таго, каб елка вырасла на паўтара-два метры, павінна прайсці пяць гадоў. Яны вырошчваюцца на спецыяльных плантацыях. І да патрэбных дат, арыентуючыся на свае спецыяльныя паказчыкі, лясніцтвы іх высякаюць і аддаюць на рэалізацыю. За зрэзку елак у лесе пагражае адміністрацыйная адказнасць. Штраф можа дасягаць 50 базавых велічынь.

Арыентуючыся на леташні попыт, лясгасы імкнуцца пастаўляць такую колькасць дрэў, каб рэшткі былі мінімальнымі. У Гродне прадаюць за 10 тысяч штук штогод. Цяпер кожная канкрэтная кропка заказвае неабходную колькасць на кожны дзень. Елкі, што засталіся пасля рэалізацыі, перамолваюць на драўняную дранку, альбо аддаюць заапарку для жывёл.

Девять новогодних елок и 86 000 лампочек. Когда Гродно украсят к Новому году

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025