На сайце дзяржзакупак выбіраюць фірму па дастаўцы, ўстаноўцы і абслугоўванні сцэны пры правядзенні гарадскога свята да Дня горада Гродна. Арыенціровачны кошт — 42 500 BYN. Іх возьмуць з бюджэтных сродкаў. Да 11 жніўня правядуць запыт цэнавых прапаноў.

У закупцы 11 лотаў. Гэта:

  • паслугі па прадастаўленню, дастаўцы, устаноўцы, абслугоўванні і дэмантажу трох мабільных сцэн на плошчы Леніна, на плошчы Савецкай і на пляцоўцы каля Моладзевага цэнтра,
  • паслугі па забеспячэнні светлавога і гукавога суправаджэння на плошчы Леніна, на плошчы Савецкай і на пляцоўцы ля Моладзевага цэнтра,
  • паслугі па прадастаўленні, дастаўцы, устаноўцы, абслугоўванні і дэмантажы LED экрана на плошчы Леніна і на плошчы Савецкай.

Заказчык — Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры. Сцэнічныя комплексы, светлавое і гукавое абсталяванне, LED экран павінны быць устаноўлены і прадастаўлены для рэпетыцыі за адзін дзень да свята.

Да кошту сцэны трэба дадаць ганарары артыстаў, але пакуль невядома, хто прыедзе ў Гродна. У 2019-м годзе на Дне горада выступалі Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Аляксандр Саладуха і іншыя артысты. Ганарары беларускіх артыстаў вар'іруюцца ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч рублёў за выступ. Напрыклад, выступ дуэта Юрый Вашчук («ТЕО») і Вольгі Рыжыкавай на канцэрце да Дня Незалежнасці ў Гродне ацанілі ў 3000 рублёў.

Калі будуць святкаваць?

Дзень горада Гродна ў 2021 годзе адзначаць 18 верасня. Гэтым разам адсвяткуюць 893-годдзе Гродна. Праграму свята яшчэ не публікавалі.

У 2020 годзе маштабных гулянняў не было: у горадзе адкрылі помнік Cвятому Губерту, правялі Фестываль здаровага ладу жыцця, вернісаж-прэзентацыю штогадовай фотавыставы «Мгновения гродненской красоты» і канцэртную праграму «Мой город любимый — моя колыбель…».

Чытайце таксама: «Как узнал историю нашего герба — все изменилось». Краевед Алесь Гостев о том, когда в Гродно лучше отмечать День города