Навіны

Што канфіскавалі пасля агляду ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе

Міліцыя канфіскавала асабісты нататнік, дамовы з бухгалтарскіх дакументаў і два сістэмныя блокі, распавяла дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта Вольга Вялічка s13.ru. Зараз Вольга знаходзіцца ў запланаваным адпачынку за мяжой. Яна ўпэўненая, што даказаць нявыплату падаткаў немагчыма.

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі каля 12.00 22 кастрычніка ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта. У хоспісе прайшоў «агляд офісных і іншых памяшканняў» — праходзіць праверка ўхілення службовых асоб і супрацоўнікаў хоспіса ад выплаты падаткаў, як напісана ў дакуменце, які трапіў у распараджэнне рэдакцыі Hrodna.life.

Сотрудников Гродненского детского хосписа проверяют по делу о неуплате налогов

Таксама 22 кастрычніка стала вядома, што Дзіцячая паліклініка № 2 Гродна з 23 снежня 2020 года скасуе дагавор арэнды з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя, памяшканні будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі працы з COVID-19. Юрысты паспрабуюць абскардзіць скасаванне дамовы арэнды, сказала Вольга Hrodna.life. Варыянтаў іншых памяшканняў для хоспіса ў Вялічка няма.

Гродненский детский хоспис выселяют из помещения. Там помогают тяжелобольным детям и шьют медицинские маски

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025