Два прадстаўнікі дэпартаменту фінансавых расследаванняў 12 студзеня каля 11.30 прыйшлі ў памяшканне Гродзенскага дзіцячага хоспіса, расмешчанага пры праваслаўным храме на вуліцы Дамейкі. Супрацоўнікі ДФР патлумачылі, што маюць намер забраць апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх. Выняцце тэхнікі адбываецца ў межах крымінальнай справы, заведзенай на кіраўнічку дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічку.

В отношении директора Гродненского хосписа Ольги Величко возбудили уголовное дело

У гэты час у памяшканні дзіцячага хоспіса на Дамейкі знаходзіліся трое супрацоўнікаў установы і чацвёра дзяцей, якія праходзілі абілітыцыйныя працэдуры, а таксама святар храма, айцей Іаан.

Гродненцы жаловались на действия ДФР в хосписе. Прокуратура не будет рассматривать обращения

Службовыя памяшканні, дзе, па меркаванні ДФР, захоўваецца тэхніка, зараз замкнёныя. Ключоў прадстаўнікі хоспіса не маюць. Прадстаўнікі ДФР папярэдзілі, што пры немагчымасці адчыніць дзверы ключом, будуць выклікаць МНС, каб зламаць замок.

Штатнага псіхолага дзіцячага хоспіса, Алену Шчоткіну, папярэдзілі, што выклічуць у міліцыю павесткай для дачы тлумачэнняў.

Па інфармацыі на 11.56 супрацоўнікі ДФР пакінулі памяшканне. Супрацоўнікі кажуць, што дзеці напалоханыя візітам службоўцаў.

Рэдактарка спецпраектаў, рэпарцёрка, фатографка і відэографка. У журналістыцы з 2015 года. Удзельнічала ў распрацоўцы канцэпцыі рэбрэндынгу выдання «Твой стыль» і стварэнні «Hrodna.life». Паводле адукацыі Ірына інжынер-механік, таму не цураецца тэхнічна-складаных фарматаў.

Найчасцей піша сацыяльныя рэпартажы. Любімая справа — вынаходзіць ровар і ставіць амбітныя мэты для ўсіх, хто не паспеў схавацца.

Матэрыялы Ірыны Новік былі адзначаны дыпломамі многіх конкурсаў.