Беларусы стварылі сайт, дзе можна прасачыць за рэакцыяй уладаў на сітуацыю з каранавірусам

Праваабарончая арганізацыя «Human Constanta» стварыла сайт covidmonitor.by. На ім па датах можна прасачыць за рэакцыяй дзяржавы на сітуацыю з COVID-19.

На сайце можаце паглядзець храналогію заяў, дзеянняў, рэакцый дзяржаўных органаў Беларусі. Як пішуць стваральнікі, там жа будуць збірацца нарматыўна-прававыя акты, якія прымаюцца дзяржавай.

Насупраць звестак аб прынятых уладамі рашэнняў са спасылкамі на першакрыніцы ў выглядзе календарнай стужкі - эпідэміялагічная сітуацыя паводле звестак Міністэрства аховы здароўя на тую ж дату. Сваю інфармацыю можна дадаць з дапамогай кнопкі ў верхняй частцы старонкі.

Скрыншот з сайта

«Кожнае абмежаванне, якое ўводзіцца дзяржавай, павінна быць законным, прапарцыйным і недыскрымінацыйным. Мы збіраем гэтую інфармацыю для гісторыі, каб у далейшым правесці аналіз і разбор зробленых і не зробленых дзеянняў», — пішуць аўтары сайта.

Краіны Заходняй Еўропы з часоў Другой сусветнай вайны не сутыкаліся з абмежаваннямі, якія сталі новай нормай праз пандэмію COVID-19. Праўда, у Беларусі пакуль праблема з увядзеннем гэтых абмежаванняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025