Трансгранічны марафон дружбы «Гродна — Друскиникай», запланаваны на 12 ліпеня, праз пандэмію каранавіруса па ўзаемнай дамове бакоў перанясуць на 11 ліпеня 2021 года. Гэта мусіў быць дзясяты, юбілейны марафон. Спаборніцтвы «Гарадзенская Вандроўка» таксама адмяняецца.

Аб пераносе марафону паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Марафон праводзіўся штогод з 2011 года, дыстанцыя — 42 км 195 м. Ён праходзіць па тэрыторыі дзвюх краін, а беларуска-літоўскую мяжу бегуны перасякаюць без прыпынку. На афіцыйным сайце беларуска-літоўскага марафону ў цяперашні час зарэгістраваліся 55 чалавек. Сярод іх — грамадзяне Беларусі, Германіі, Італіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Францыі. Арганізатары прапануюць розныя варыянты вяртання ўжо аплачаных узносаў.

Ня адбудуцца ў гэтым годзе і лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Гарадзенская вандроўка», піша belta.by. Дыстанцыі забегаў у 5 і 10 км пракладзены па гістарычным цэнтры Гродна, спаборніцтвы былі запланаваная на 31 траўня.

Аб адмене Фестывалю нацыянальная культур у Гродне, запланаванага на 5−6 чэрвеня, пакуль не паведамлялі.

У календары на жнівень таксама пакуль няма зменаў. У апошні летні месяц запланаваныя «Гродзенская начная дзесятка» па перасечанай мясцовасці гарналыжнага комплексу і трэйл «Аўгустоўскі канал».


СААЗ апублікавала рэкамендацыі для Беларусі. Якія з іх не выконваюць