Свята з нагоды Масленіцы прайшло ў Пышках у суботу 29 лютага. Для гасцей падрыхтавалі культурна-спартыўнае свята, на якім кожны мог сабе знайсці занятак. Каб сагрэцца і падсілкавацца, гродзенцам прапаноўвалі гарачую гарбату, салдацкую кашу і бліны.

Уздоўж “Сцежкі здароўя” свае пляцоўкі разгарнулі розныя прадпрыемствы, установы адукацыі і спартыўныя клубы. Сюрпрызам для гараджан стала мядзведзіца на пляцоўцы “Молочного Мира”. Кожны жадаючы мог з ёй сфатаграфавацца. Жывёліну прывезлі з мінскага цырка спецыяльна на гродзенскую Масленіцу.

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]