З рэканструкцыяй Паповічскага маста пачнуць узводзіць новы мікрараён «Вясенні». Гэта каля 30 гектараў зямлі, абмежаваных вуліцамі Каліноўскага з поўначы і Вясновай з поўдня і захаду. Усходняя мяжа будзе прымыкаць да праспекта Будаўнікоў, падаўжэнне якога таксама ўключана ў план забудовы, паведамляе grodnonews.by.

Генплан Гродна да 2030 года прадугледжвае падаўжэнне на 800 метраў праспекта Будаўнікоў у бок Паповічскага маста з будаўніцтвам там кальцавой развязкі. Аднак перш трэба завяршыць рэканструкцыю былога чыгуначнага моста праз Нёман пад аўтамабільны з працягам вуліцы Паўднёвай і выхадам на М6.

Затым пачнуць рэканструкцыю Румлёўскага і Паповічскага мастоў. Тады ж і пачнуць узводзіць новы мікрараён. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Дзяшко падчас правядзення прамой лініі з жыхарамі вобласці.

За тры гадзіны паступіла больш за 30 зваротаў з Гродна і вобласці. Большая частка з іх тычылася работы жыллёва-камунальных службаў. На другім месцы — пытанні аб сітуацыі на Гродзеншчыне па каранавірусу. Тлумачэнні далі і па пытаннях будаўніцтва і рамонту жылфонду, удасканаленні гарадской інфраструктуры.

Як будуць азеляняць Гродна па экалагічнай стратэгіі генплана горада