Трэці год запар у Гродне пройдзе розыгрыш Гродзенскай бегавой лігі. На працягу года ў рэгіёне запланавана 7 бегавых падзей для аматараў актыўнага ладу жыцця. Найлепшых па выніку сезону ўзнагародзяць прызамі.

Традыцыйна бегавыя старты пройдуць у розных месцах Гродзенскага рэгіёну: у гістарычным цэнтры Гродна, на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і комплексу «Каробчыцкі Алімп». Таксама ў рамках лігі ўдзельнікі прабягуць трансгранічны марафон Друскенікі-Гродна.

Першы этап Гродзенскай бегавой лігі адбудзецца 14 сакавіка. Гэта будуць спаборніцтвы «Гродзенская вясна» ў гадзіннікавым бегу на стадыёне.

Папулярнасць Гродзенскай бегавой лігі расце, паведаміў начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. У 2019 года ў праекце прынялі ўдзел больш за 990 бегуноў з розных краін, у 2018 годзе іх было 700. У 2020 годзе чакаецца яшчэ больш удзельнікаў.

У розыгрышы прызоў лігі могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары бегу. Трэба паўдзельнічаць як мінімум у трох з сямі мерапрыемстваў і набраць рэйтынгавыя ачкі - гэта дазволіць пазмагацца за прызы ў абсалютным першынстве і ўзроставых групах. Бегуны, якія паспяхова пераадолеюць не менш за пяць з сямі этапаў, атрымаюць памятныя медалі «Гродзенская бегавая ліга-2020». Удзельнікі, якія фінішуюць на ўсіх сямі этапах, атрымаюць памятныя футболкі «Залаты фінішар «Гродзенскай бегавой лігі - 2020».

Падрабязнасці аб Гродзенскай бегавой лізе — 2020 глядзіце на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і на сайце Першай таймінгавай кампаніі 42 195.by.


У «Прабегу цвярозасці» ў Гродне ўдзельнічала больш за 500 чалавек. Гэта рэкорд!

Наста Трафімчык: «Я магу бегчы, то чаму б не ультрамарафон?»

12 месяцаў - 12 марафонаў. Гжэгаж Крыцкі закрывае год бегу Марафонам Сяброўства з Гродна ў Друскенікі