На вуліцы Замкавай на будаўнічай агароджы з’явіліся банеры з фотаздымкамі і інфармацыяй, што было і што з’явіцца на месцы сквера за былым Палацам тэкстыльшчыкаў.
Інвестар даў інфармацыю на трох мовах: беларускай, рускай і польскай. А таксама паказаў, як выглядала забудова квартала 100 гадоў таму і якая з’явіцца ў 2020 годзе.
З 21 верасня пачалася падрыхтоўка да забудовы сквера на вуліцы Замкавай. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе на гэтым месцы з’явіцца комплекс з трох будынкаў, якія нагадваюць разбураныя пасля вайны пабудовы.
Заказчыкам будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта ў цэнтры Гродна выступае ЗТАА «ТД-груп» — інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый Pizza&Coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркаванні і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры.
У бліжэйшы час на аб’екце пачнуцца археалагічныя раскопкі. Ёсць верагоднасць, што пад скверам за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў ёсць культурны пласт эпохі Сярэднявечча.
Калісьці на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака — каменны аднапавярховы будынак 16 стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў глава гродзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава будынкі будуць вельмі падобныя да тых, якія там стаялі 100 гадоў таму.
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…
Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…