Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай

Праекціроўшчыкі з гродзенскай кампаніі ВКЛ-праект паказалі будучы гандлёва-офісны будынак на месцы сквера на вуліцы Замкавай. Праект самай гучнай за апошні час будоўлі ў гістарычнай частцы Гродна ўжо ўзгоднены ў Міністэрстве культуры. У 2019 годзе пачнуцца археалагічныя раскопкі і будаўнічыя работы.

Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія страчаных пабудоў, але вонкава будынкі будуць вельмі падобныя. Чуткі пра будаўніцтва сучаснага будынка ў гістарычным цэнтры ўстрывожылі гараджан і гісторыкаў. Але, мяркуючы па праекце, заказчык плануе максімальна ўзнавіць страчаныя пабудовы старога горада.

Нагадаем, участак плошчай 0,15 га за Палацам тэкстыльшчыкаў прадалі з аўкцыёну ў пачатку 2017 года для будаўніцтва гандлёва-офіснага будынка. Інвестарамі выступіў літоўскі бок – фірма “ДТ-Груп”. Яна валодае ў Беларусі сеткай піцэрый.

Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
Так выглядалі будынкі на Замкавай ў пачатку ХХ стагоддзя

Злепак рыбкі возьмуць у музеі

Распрацоўшчыкам праекта для літоўскага інвестара выступіла гродзенская кампанія ВКЛ-праект, якая раней распрацоўвала праектную дакументацыю па будаўніцтве Генеральнага консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне,”ТРЦ “Трыніці” і праект рэканструкцыі гасцініцы “Гродна”.

“Самае складанае з аб’ектам на Замкавай – гэта ўзгадненне праекта з Міністэрствам культуры, а таксама праца ў гістарычных архівах і аднаўленне пабудоў паводле старой фатаграфіі, якая захавалася з пачатку XX стагоддзя. У праекце мы паказалі і аднаўленне важнага элемента на “Доме рыбака” – рыбкі. Заказчык будзе звяртацца ў музей і браць злепак для важнага элемента фасада, – распавёў намеснік дырэктара кампаніі ВКЛ-праект Арцём Трацяк.

Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
На праекце нават пазнача месца, дзе з’явіцца рыбка на фасадзе

Перад будаўніцтвам гандлёва-офіснага будынка на Замкавай, заказчык плануе правесці дбайныя археалагічныя раскопкі.

Самы час задумацца пра аднаўленне кварталаў за сінагогай і навокал піўзавода

Гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы адзначаюць, што праект аднаўлення пабудоў на Замкавай атрымаўся добры і яны спадзяюцца, што гэта стане крокам наперад у аднаўленні страчанай архітэктуры ў цэнтры Гродна.

“Што тычыцца самога праекта, то ён мне вельмі падабаецца, – распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч. – Значыць нездарма я сам так многа пісаў і гаварыў пра гэтае месца на працягу 2017 і 2018 гадоў. Добра, што прыслухаліся і праекціроўшчыкі і галоўнае ўласнікі будынка.

Першуюграфічную рэканструкцыю гэтага квартала яшчэ ў 2017 г. зрабіў Мечыслаў Супрон. Яго малюнак амаль бяз зменаў выкарыстаны праекціроўшчыкамі і адпавядае выгляду гэтых гадоў 100 гадоў таму. У перспектыве самы час задумацца пра аднаўленне кварталаў за сінагогай і навокал піўзавода на Падольнай.

Таксама можна думаць, як адбудоўваць квартал далей – бо і Дом Быту, думаю, не вечны. Ну і галоўнае каб якасна раскопкі правялі на месцы будучай будоўлі. Перакананы, знаходкі будуць фантастычныя”.


Школьны двор: як выглядаў старадаўні квартал, які знішчылі пасля вайны


Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: