30 студзеня адбылося грамадскае абмеркаванне справаздачы пра ўплыў на навакольнае асяроддзе запланаванай забудовы па вуліцы Замкавай. Заказчык праекта адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра — ЗТАА «ДТ-груп», выканаўца — праектная арганізацыя «ВКЛ-праект». Адной з самых крытычных у абмеркаванні стала тэма паркоўкі ў квартале месца забудовы.

Калісьці тут размяшчаўся Дом рыбака — каменны аднапавярховы дом XVI стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў кіраўнік гродзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х гг. усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту.

Няма паркоўкі - няма праблемы

У пачатку абмеркавання распрацоўшчык праектнай дакументацыі Арцём Трацяк зачытаў асноўныя пункты АУНА (ацэнкі ўплыву на навакольнае асяроддзе). У дакуменце сказана, што праектам не прадугледжваецца змена парковак вакол аб’екта. Такім чынам забудоўшчык лічыць, што ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ад аўтамабільнага транспарту ў сувязі з адкрыццём адміністрацыйна-гандлёвых плошчаў не будзе.

Паркоўка каля Дома рыбака, якой не будзе. Куды прыбраць машыны з Замкавай?

У адказ прадстаўнік ГА «Экаманіторынг» Томаш Сахарчук нагадаў пра загад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 23.09.2015 пад нумарам 241. Ён рэгламентуе нормы парковачных месцаў для розных гарадскіх аб’ектаў. Так, для гандлёвых комплексаў павінна быць арганізавана адно парковачнае месца на 12 м2. Для забудовы па вуліцы Замкавай гэта 60−70 месцаў.

180 машын, якія няма куды перапаркаваць

«Гэта нейкі хітрык, калі вы кажаце, што калі пабудаваць дадзены аб’ект, не будзе дадатковых выкідаў з-за таго, што вы не будуеце парковачныя месцы для аўтамабіляў», — адзначыла велаактывістка і жыхарка вуліцы Маставая Юлія Каляда.

На яе думку, хоць бы траціна прадугледжаных работнікаў будуць ездзіць на аўтамабілях, і таксама вялікая частка кліентаў. «Гэта аб’ект не на нізкі альбо сярэдні чэк, якія б паслугі там не былі аказаны».

Паркоўка каля Дома рыбака, якой не будзе. Куды прыбраць машыны з Замкавай?
Юлія Каляда, жыхарка вуліцы Маставой
Юлія Каляда падлічыла, што паблізу Дома быту і на вуліцах Замкавай і 2-ой Працоўнай, паркуецца каля 180 машын, і калі запрацуе гандлёвы цэнтр, колькасць машын толькі павялічыцца. Жыхароў раёна турбуе, што ўсе новыя машыны будуць паркавацца ў бліжэйшых дварах: на Маставой, 29, 33, Гарадзенскага, 2, 2/1 і іншых. Ужо зараз на падворку трох дамоў з 25 парковачнымі месцамі паркуюцца тыя, хто прыязджае ў драмтэатр, у царкву, у «Акцэнт», а жыхарам амаль немагчыма знайсці месца.

Будаваць або не ў цэнтры

Усе пагаршаецца тым, што на вуліцах Вялікая Траецкая, Кастрычніцкая, каля харальнай сінагогі плануюць новыя аб’екты. На былой фабрыцы «Акцэнт» пашыраюцца пляцоўкі, але таксама не дадаецца парковачных месцаў, а ў двары яе плануецца зона адпачынку. Ёсць паркоўка для арандатараў, а ўсе кліенты, па словах Юліі Каляды, паркуюцца ў дварах ці каля Дома быту. Нават калі Замкавая стане пешаходнай, усё налічаныя на ёй і побач аўтамабілі будуць паркавацца ў дварах іншых дамоў гістарычнага цэнтра.

[irp posts="92 554″ name="Пешеходная Замковая — это плохо? Автомобилист объясняет, чем вредно закрытие движения для машин"]

«Неабдумана пачынаць зараз будаваць новыя аб’екты», — адзначыла Юлія. Хоць забудова павінна адпавядаць першапачатковаму выгляду будынкаў, трэба разумець, што тады горад не прадугледжваў такой колькасці аўтамабіляў.

Замкнутае кола

Намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук патлумачыў, што немагчыма зараз спланаваць размяшчэнне новых парковачных месцаў у квартале за Палацам культуры тэкстыльшчыкаў, бо не рэалізаваны іншыя праекты па рэканструкцыі гэтай часткі цэнтра. У прыватнасці, трэба прапрацаваць пад’езды да Палаца тэкстыльшчыкаў, у якім пасля рэканструкцыі хочуць размясціць ЗАГС.

«Але трэба з чагосьці пачынаць», — патлумачыў пазіцыю гарадскіх уладаў Андрэй Жук.

У далейшым улады збіраюцца вырашаць праблему паркоўкі ў дварах жылых дамоў устаноўкай шлакбаўмаў або прыцягненнем ДАІ. Новыя месцы паркоўкі з’явяцца пасля пашырэння паркоўкі па вуліцы Дамініканскай, разглядаюць варыянты арганізацыі перахопліваючых парковак.

[irp posts="105 105″ name="Городские власти планируют снос Дома быта"]

Магчымасці будаўніцтва падземных парковак няма, бо ў гістарычным цэнтры яшчэ шмат недаследаваных культурных слаёў.

Прадстаўнік заказчыка, Томаш Пецюль, на пытанне аб тым, ці гатовыя яго работнікі прыязджаць грамадскім транспартам або на роварах, адказаў, што сам гатовы сесці на ровар.


hrodna.life/2019/01/09/navat-ryibku-adnovyac/

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life