Ад 21 верасня пачалася падрыхтоўка да забудовы сквера на вуліцы Замкавай. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе на гэтым месцы з’явіцца комплекс з трох будынкаў, якія нагадваюць пабудовы, з гэтай вуліцы 100 гадоў таму.

Заказчыкам будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага аб’екта ў цэнтры Гродна выступае ЗТАА «ТД-групп» — інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый pizza & coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркавання і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры. Зараз на будучай будаўнічай пляцоўцы паставілі агароджу.


Забудоўшчык абяцае правесці раскопы на месцы Дома рыбака


У бліжэйшы час пачнуцца археалагічныя раскопкі. Ёсць верагоднасць, што пад скверам за былым Палацам культуры тэкстыльшчыкаў знаходзяцца падмуркі 12 стагоддзя.

Хутка пачнецца забудова сквера на Замкавай. Перад гэтым пройдуць археалагічныя раскопкі
Так выглядалі будынкі на Замкавай на пачатку ХХ стагоддзя
Перад будаўніцтвам на тэрыторыі сквера высякуць 10 дрэў. Узамен інвестар ўжо высадзіў амаль у два разы больш зялёных насаджэнняў на вуліцы Савецкай, у скверы за помнікам Сакалоўскаму.


Дзе з’явіцца сквер замест высечаных дрэваў на Замкавай


Даведка

Раней на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака — каменны аднапавярховы будынак XVI стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў кіраўнік гродзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х гг. усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава падобныя да былых.
Хутка пачнецца забудова сквера на Замкавай. Перад гэтым пройдуць археалагічныя раскопкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life