На мінулым тыдні мы пісалі пра пошукі 15-гадовай гродзенкі. 21 жніўня ў міліцыю звярнулася яе маці і паведаміла, што дачка 19 жніўня пайшла з дому і не вярнулася.
27 жніўня супрацоўнікі ІСН і крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС выявілі яе разам са знаёмым 17-гадовым хлопцам у Бераставіцкім раёне, паведамляе прэс-служба УУС. Дзяўчынка распавяла, што ўвесь гэты час яны хаваліся ў лесе каля в. Магіляны і не жадалі вяртацца дадому.
Непаўнагадовая здаровая, яе перадалі маці.