Смаргонскі РАУС абвесціў вышук без вестак зніклай 15-гадовай дзяўчынкі. Зніклая Шукеловіч Сняжана Дзмітрыеўна — са шматдзетнай сям'і ў Смаргоні.

Учора, 23 студзеня, каля 8 гадзін раніцы яна выйшла з дому ў школу, але так і не дайшла да яе. Месцазнаходжанне падлетка зараз невядома.

У Смаргоні знікла дзяўчынка са шматдзетнай сям'і

У Смаргоні знікла дзяўчынка са шматдзетнай сям'і

Прыкметы: на выгляд дзяўчынцы 15 гадоў, рост 165 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, нос увагнуты, валасы светла-русыя.

Была апранута: цёмна-зялёная дэмісезонная куртка, чорная байка, сінія джынсы, белыя красоўкі, пры сабе мела карычневы заплечнік.

Раней дзяўчынка неаднаразова сыходзіла з дому.

Тых, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне непаўналетняй, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах: 8 (029) 281 69 69, 8 (029) 786 67 42, 102