«Белпошта» змяніла тарыфы на перасылку некаторых лістоў па тэрыторыі Беларусі, паведамілі на афіцыйным сайце прадпрыемства. Пры аплаце сацыяльных паслуг праз касы аддзяленняў пошты камісію 60 капеек браць не будуць.

У кантакт-цэнтры «Белпошты» растлумачылі, што камісія не будзе брацца за аплату праз касу тых паслуг, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, піша tut.by.

Калі паглядзець у АРІП, гэта паслугі няні, сядзелкі, разавая і сацыяльная дапамога дома, гурткі і іншае.

— Прыём плацяжоў - гэта дадатковая паслуга РУП «Белпошта». Раней плата за гэта не бралася. З 1 студзеня 2020 года пад прыём некаторых плацяжоў праз касу мы сталі браць 60 капеек. Але калі плацёж прымаецца за сацыяльную паслугу, камісія за яго спаганяцца не павінна, — сказала аператар кантакт-цэнтра.

Таксама з 30 студзеня падаражэе перасылка заказнога ліста масай да 20 г для фізічных асоб на 8 капеек і будзе каштаваць 1,98 рубля, для юрыдычных асоб — 2,04 рубля. Падвысяцца тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, адпраўленняў «Е-commerce», паслугі лінейкі «Камфорт», паслугі «Паштовы кур’ер» у сярэднім на 5 працэнтаў.

Тарыфы на ўніверсальныя паслугі паштовай сувязі (перасылка простай паштовай карткі, простага ліста (бандэролі)), перасылку адпраўленняў «1 клас», дадатковыя паслугі паштовай сувязі агульнага карыстання «Белпошта» не мяняе.