«Больш за 90% месцаў забраніравана і прададзена ў санаторыях Беларусі», — расказаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балтоўскі. Ён лічыць, што ў летні перыяд яны будуць запоўненыя.

Hrodna.life паглядзеў, ці ёсць свабодныя месцы на лета ў санаторыях Гродзенскай вобласці і колькі каштуе пуцёўка. Для прыкладу мы выбралі адпачынак на аднаго чалавека з 6 па 12 чэрвеня. Дадаткова трэба аплаціць курортны збор — 3% ад кошту пуцёўкі.

«Альфа Радон» — ад 1428 рублёў

За шэсць начэй без лячэння з 20% зніжкай прыйдзецца заплаціць 1428 рублёў. У кошт уваходзіць пражыванне ў аднамесным нумары, трохразовае харчаванне па сістэме «шведскі стол», наведванне трэнажорнай залы і аквазоны. У такім жа нумары, але з лячэннем, можна адпачыць за 1800 рублёў. Таксама на гэтыя даты ёсць свабодныя сямейныя нумары за 3 276 рублёў за аднаго госця або месца ў госцевым доме з лазняй за 4 584 рублёў.

Цэны з такой зніжкай дзейнічаюць пры ўмове 100% перадаплаты.

санаторий Альфа Радон цены, отдых в санаториях Гродненской области
«Альфа Радон». Фота: alfaradon.by

«Азёрны» — ад 966 рублёў

За гэтыя грошы ў санаторыі прапануюць пражыванне ў аднамесным нумары, пяціразовае харчаванне, штодзённае наведванне аквапарку (80 хвілін) і аздараўленне па профілі захворвання. На сайце санаторыя паказана, што ў пералік паслуг па пуцёўцы ўваходзяць святлолячэнне, механічны масаж, лекавая ванна, галатэрапія і кіслародны кактэйль. На гэтыя даты таксама вольныя і двухмясцовыя нумары. Кошт такіх — ад 1610 рублёў.

санаторий Озерный Гродно сколько стоит путевка
Санаторый «Азёрны». Фота: ozerny.by

Чытайце таксама: Хотели с МРТ, но дорого. В Гродно «Табак» построит медцентр рядом с Triniti

«Радон» — таксама ад 966 рублёў

У кошт пуцёўкі ўваходзіць харчаванне, пражыванне, лячэнне. У пераліку працэдур, якія ўваходзяць у кошт: два агляды лекара, тры наведванні басейна, радонавыя ванны і тры сеансы масажу. Можна зарэзерваваць і двухмясцовыя нумары.

санаторий Радон
Санаторый «Радон». Фота: sanradon.by

«Нёман-72» — ад 462 рублёў. Для прафсаюзнікаў і сілавікоў - зніжка 25%

У кошт пуцёўкі ўваходзіць пражыванне ў аднамясцовым нумары, харчаванне і лячэнне па профілі захворвання: інгаляцыя, брудатэрапія, масаж і іншыя.

За гэты ж нумар сябры прафсаюзаў і супрацоўнікі сілавых структур Беларусі заплацяць 346,50 рублёў. Вольныя для броні і двухмесныя нумары коштам ад 840 рублёў за дваіх.

санаторий Неман-72, цены, отдых в санаториях Гродненской области
Санаторый «Нёман-72». Фота: neman72.by

Чытайце таксама: В ста метрах от Немана или недалеко от Юбилейного. Какие дачи под Гродно продаются до $ 10 000

«Парэчча» — за 763 рублі

У выбраныя намі даты свабодных нумароў няма. Можна адпачыць з 11 чэрвеня. У кошт пуцёўкі ўваходзіць пражыванне ў аднамясцовым нумары, лячэнне і пяціразовае харчаванне. З 6 чэрвеня можна адпачыць у двухмясцовым нумары за 595 рублёў за аднаго госця.

Ад 462 рублёў. Колькі каштуе адпачынак у санаторыях Гродзенскай вобласці?
Санаторый «Парэчча». Фота: sanporeche.by