Новая кавярня «Дэлі» на Ажэшкі - малодшая дачка вядомай гарадзенцам «Джэзвы». Установа адкрылася 21 траўня і з першага ж дня працы ўключылася ў гродзенскі кавафэст. Піша Telegram-канал «Туси в Гродно».

Назва не мае нічога агульнага з Індыяй. Гэта скарачэнне ад «Deli by Djezva». «Deli» (ад «delicatessen») — невялікая крама, кавярня ля дома, дзе можна перакусіць. Установа адкрылася на месцы кавярні «Атмасфера», закрытай ў лістападзе 2021.

Калі закрылася «Атмасфера», стала шкада цікавага, атмасфернага месца, распавёў уладальнік «Джэзвы» і «Дэлі» Павал. Тады і было прынята рашэнне аб адкрыцці тут сваёй установы, і ўжо ў студзені над ёй пачалі працаваць.

Развейваюць міфы пра каву па-турэцку

Фішка ўстановы, як і ў «Джэзве» — кава па-турэцку і аўтарскі кедравы капучына. Каву па-турэцку тут вараць крыху па-іншаму: не на пяску, а ў спецыяльным апараце. На смак ён не адрозніваецца.

кофейня Дели на Ожешко Аппарат для кофе по-турецки
Апарат для кавы па-турэцку ў кавярні «Дэлі»

«Вырашылі крыху памяняць стаўленне людзей да ўсходняй кавы. Усе думаюць, што яна павінна варыцца менавіта ў турцы і менавіта на пяску. Мы руйнуем гэтыя міфы. Ёсць мінімум пяць спосабаў заварвання кавы па-турэцку, і мы хочам прывучаць людзей да таго, што ён можа быць іншым. Таму адмовіліся ад звыклага нам пяску і зрабілі нешта новае», — распавяла барыста Вікторыя. Яна прыйшла ў «Дэлі» з «Джэзвы». Каву гатуюць з 100% арабікі з Бразіліі (рэгіён Сантас), сярэдняга абсмажвання ад свайго майстра. Да лета меню пашырыцца — дададуцца ліманады, халодныя кававыя напоі.

Бариста Виктория кофейня Дели на Ожешко 05
Барыста Вікторыя

Аўтарскія дэсерты і кішы

Кошты на каву вар'іруюцца ад 2,5 руб. за маленькі эспрэса да 6,5 за аўтарскую па-турэцку. Капучына каштуе 4 руб., латтэ — 4,5, чмель (эспрэса з апельсінавым сокам) — 4 руб. За капучына з кедровым сіропам і арэшкамі вы заплаціце 6 руб., за батч брю (фільр-кава) — 3 руб. Акрамя кавы, какавы і звыклых чорнай і зялёнай гарбаты ёсць матча і скрыпень.

кофейня Deli Гродно
кофе кафе

У першы дзень працы найбольшым поспехам карысталіся кішы — адкрытыя міні-пірагі з начынкай. Дэсерты і кішы для кафэ гатуе свой кандытар, па аўтарскіх рэцэптах. Дэсерты з «Дэлі» не дублююць ежу «Джэзвы», іх няма больш нідзе. З «Джэзвы» сюды перайшлі толькі класічныя круасаны і круасаны з джэмам і з нутэлай. Іх выпякаюць проста на месцы. Кішы каштуюць 6−7 руб., круасаны — 3 руб. класічны і 5 — з начынкай. Дэсерты пакуль каштуюць ад 3 да 4,5 руб.

Усе зніжкі, якія дзейнічаюць у «Джэзве», і карткі на бясплатную каву распаўсюджваюцца і на «Дэлі». Яны будуць агульнымі ў дзвюх установах. На каву ў свой кубак — зніжка 10%. «Мы топім за экалогію — удзельнічаем у акцыі „Гадзіна Зямлі“, стараемся, каб людзі адмаўляліся ад звыклых пластыкавых трубачак, накрывак на кубкі».

У інтэр'еры — адсылкі да «Джезвы» і 90-х

Інтэр'ер ўстановы рабілі з нуля. Яго стварала дызайнерка, якая ўвесь час працуе з «Джэзвай», і ён поўны адсылак да першаай кавярні. Акцэнт зроблены на натуральныя матэрыялы, каб людзі адчувалі сябе камфортна — сталы з дрэва, канапы абцягнутыя натуральнай скурай. Таксама ўжо ў працэсе распрацоўкі дызайну з’явілася невялікая адсылка да 90-х з дапамогай звыклых для «Джезвы» карцін і іншых дэталяў. Люстры ручной працы на заказ вырабіў гродзенскі скульптар.

Крыху пазней справа ад уваходу дададуцца яшчэ два столікі, а ў памяшканні адназначна стане больш жывой зеляніны. Зеляніна цешыць вока і падымае настрой, перакананы ўладальнік кафэ Павал. Зараз шукаюць расліны, якія падыдуць ў памяшканне з улікам яго спецыфікі.

Можна заскочыць перад парамі і працай

З 23 траўня кавярня працуе з 7.30 да 22.00, без выхадных. Ранняе адкрыццё арыентавана на студэнтаў блізкага корпуса ГрДУ і супрацоўнікаў шматлікіх у гэтым раёне офісаў. Можна будзе выпіць кавы з круасанам і па дарозе з вакзала.

Вялікіх мерапрыемстваў, як у «Джезве», пакуль не плануецца: месца няшмат, вакол — жылыя дамы. Магчыма, будуць невялікія лакальныя тусоўкі. Крыху пазней адкрыецца летняя тэраса.