У Беларусі можна будзе зняць наяўныя грошы з карткі ў касе крамы. Гэта вызначае пастанова Саўміна і Нацыянальнага банка № 290 / 11 ад 15 траўня, апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by.

У сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах, тэрыторыі за населенымі пунктамі здымаць грошы з карткі праз касу крамы можна будзе з 5 чэрвеня 2020 года. У гарадах такая магчымасць з’явіцца з 1 студзеня 2022 года.

Сума, якую можна будзе зняць такім чынам, абмежаваная пяццю базавымі велічынямі (135 рублёў).

Читайте также: Пакупнікі скардзяцца на ўстаноўку плацежных тэрміналаў у крамах. Нацбанк папрасіў вырашыць праблему

Выдаваць грошы змогуць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія прадаюць тавары, выконваюць працы, аказваюць паслугі.

Чытайце таксама: Зараз і ў Гродне можна аплаціць праезд у аўтобусе смартфонам

Як раней паведамлялася, у Нацбанку мяркуюць, што новая паслуга з’яўляецца неабходнай перш за ўсё ў месцах, дзе банкам або арганізацыям паштовай сувязі нерэнтабельна разгортваць сваю філіяльную сетку абслугоўвання ці ўсталёўваць дарагія банкаматы.