Ужо з 12 лютага 2020 года «Белпошта» мяняе тарыфы на перасылку міжнародных паштовых адпраўленняў.

Так, тарыфы на перасылку паштовак, простых непрыярытэтных і прыярытэтных лістоў вагой да 20 г павялічацца на 6 капеек, паведамляе РУП «Белпошта». Таксама змяняюцца кошты на адпраўленне пасылак і міжнароднай паскоранай пошты ЕМS.

У сярэднім падвышэнне тарыфаў складзе 3−5%.

Чытаць таксама: «Белтэлекам» падвышае тарыфы на інтэрнэт і іншыя паслугі