Беларусам хочуць дазволіць здымаць грошы з картак у касах крамаў

shutterstock.com

Чакаецца, што ў хуткім часе беларусы змогуць здымаць грошы па картках у касах крамаў і арганізацый сэрвісу. Спачатку такую магчымасць хочуць распаўсюдзіць на невялікія населеныя пункты, а праз два гады і на ўсю тэрыторыю краіны, піша tut.by. Пра гэта гаворыцца ў праекце пастановы праўлення Нацбанка Беларусі.

Згодна з праектам дакумента, з 1 студзеня 2020 года гатоўку змогуць выдаваць трымальнікам банкаўскіх плацежных картак на тэрыторыі сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчаў, тэрыторыі за населенымі пунктамі, а праз два гады – на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Сума адной аперацыі выдачы наяўных не павінна перавышаць 10 базавых велічынь (255 рублёў). Пры гэтым чалавеку трэба будзе разлічыцца картай за тавар або паслугу. Аперацыя безнаяўнай аплаты і аперацыя выдачы гатоўкі ажыццяўляюцца як асобныя аперацыі пры выкарыстанні карткі і могуць быць праведзены пры выкарыстанні адной і той жа карткі або розных картак, прад’яўленых трымальнікам, гаворыцца ў праекце пастановы Нацбанка. Іншыя ўмовы выдачы грошай павінны быць агавораны паміж банкам-экваерам і аб’ектам гандлю.

Пры падрыхтоўцы дакумента ўлічылі скаргі на скарачэнне колькасці банкаматаў у невялікіх населеных пунктах і зацікаўленасць у развіцці новай паслугі юрасобамі, банкамі і міжнароднымі аплатнымі сістэмамі.

Гандлёвыя аб’екты будуць абавязаны паасобна ўлічваць сродкі, якія паступаюць на рахункі арганізацый пры аплаце карткамі і па аперацыях, звязаных з выдачай гатоўкі.

Адзін з удзельнікаў рынку сказаў TUT.BY, што гандлёвыя кропкі павінны атрымліваць камісію ад банка за выкананне дадзенай аперацыі, бо інакш крамам нявыгадна прадастаўляць гэту паслугу. Згодна з праектам пастановы, банк-эквайер не зможа спаганяць з арганізацыі гандлю (сэрвісу) узнагароджанне за пералік на яе рахунак грошай у якасці кампенсацыі выдадзеных кліенту.

У Нацбанку мяркуюць, што новая паслуга з’яўляецца неабходнай перш за ўсё ў месцах, дзе банкам або арганізацыям паштовай сувязі нерэнтабельна разгортваць сваю філіяльную сетку абслугоўвання ці ўсталёўваць дарагія банкаматы. У гэтай сувязі прадугледжваецца паэтапнае ўкараненне паказанай паслугі.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: