21 жніўня ў Кастрычніцкі РАУС Гродна звярнулася мясцовая жыхарка, 1978 года нараджэння. 19 жніўня, а 15:00 з кватэры сышла яе 15 гадовая дачка Дзіяна Уладзіміраўна Кавалёва. На сённяшні дзень не ўдалося высветліць, дзе яна.

Як паведамілі ў УУС, у апошні раз яе бачылі ў вёсцы Магіляны Бераставіцкага раёна. Дзяўчына можа перасоўвацца разам з 17 гадовым Яўгенам Вячаслававіч Рукшам.

Яе прыкметы: на выгляд 15−18 гадоў, 165−170 см, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы русыя з ружовым адлівам да плячэй.

Была апранутая ў белую майку з кароткім рукавом у цёмныя кветачкі, светлую спадніцу, белыя красоўкі.

Калі вы маеце інфармацыю аб зніклай, міліцыя просіць паведаміць пра гэта на тэлефон 8−0152−79−78−05 або на кароткі 102.