На канцэрце ў Варшаве 21 жніўня Metallica зрабіла слухачам сюрпрыз і праспявала кавер на песню Чэслава Немэна «Сон аб Варшаве».

Музыкам падпявалі блізу 60 тысяч фанатаў, піша radiozet.pl.

Выбітны музыка, кампазітар і спявак Чэслаў Немэн (Чэслаў Выджыцкі) нарадзіўся ў 1939 годзе ў Гродзенскай вобласці, у вёсцы Cтарыя Васілішкі. У сярэдзіне 1950-х гг будучы музыка вучыўся ў Гродне ў педагагічнай вучэльні. У 1958-м сям’я Выджыцкіх пераехала ў Польшчу. Там Немэн стаў знакаміты.