Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ, якое адбылося яшчэ ў сераду на аўтадарозе Р-44 пад Гродна. За лічаныя кіламетры да горада цыстэрна, запоўненая цэментам, апынулася ў кювеце.

Як высветліла ДАІ, 55-гадовы вадзіцель грузавога аўтамабіля «МАЗ» ехаў у бок абласнога цэнтра. Са слоў кіроўцы, у нейкі момант перад ім на праезную частку выбег лось і, каб пазбегнуць наезду мужчына прымяніў экстраннае тармажэнне. Грузавік сышоў у занос, з’ехаў у кювет, а цыстэрна з цэментам легла на правы бок.

На месца ДТЗ прыехаў аўтакран, каб выцягнуць перакуленую цыстэрну, грузавік жа выехаў з кювета сам. Кіроўца траўмаў не атрымаў.

Пад Гродна з грузавіка ўпала цыстэрна з цэментам. Вінаваты лось

Пад Гродна з грузавіка ўпала цыстэрна з цэментам. Вінаваты лось