А восьмай гадзіне раніцай 14 ліпеня ўдзельнікі “Марафона Сяброўства” стартавалі з беларускага Гродна, каб фінішаваць у літоўскіх Друскеніках. Сёлета на старт выйшлі 144 марафонцы з 11 краін свету. Сярод іх  115 мужчын і 29 жанчын. Найбольшая колькасць аматараў бегу з Беларусі – 106. Далей ідуць Літва, Польшча, Расія і Украіна. 

Самы старэйшы ўдзельнік – па ранейшаму Пётр Сілкін з Літвы. Яму зараз 78 гадоў. У спартыўнай біяграфіі Сілкіна гэта ўжо 284-ы марафон.  Самы малодшы – 23-гадовы  Андрэй Варава з Мінска.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

На час марафону “змяняе дыслакацыю” нават дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Літвой. Памежнікі і мытнікі працуюць наўпрост на стадыёне “Неман”, каб не затрымліваць спартсменаў працэдурамі праходжання мяжы.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

Традыцыйна сярод марафонцаў і кіраўнік Гродзенскага аблспорту – Алег Андрэйчык.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

Таутвідас Грабаускас з Літвы  свае марафоны ўжо не лічыць “Можа трыдцаць пяты? Я мала бегаю марафонаў, часцей  удзельнічаю у спаборніцтвах Ironman. Нядаўна быў у Германіі. на спаборніцтвах трэба было праплыць 8 кіламетраў, 400 на ровары і 85 прабегчы. Я быў 16-ым з 80 удзельнікаў. Марафон для мяне – гэта трэніроўка”.На Марафоне сяброўства ён першы раз.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі

Я бегаю другі год і гэта мой трэці марафон. У “Марафоне Сяброўства” ўдзельнічаю другі раз, – кажа Аляксандр Боган з Гродна. Бягу, каб падтрымаць аўтарытэт Гродзенскага марафона ў свеце. Самае лепшае – што я магу зрабіць  – паўдзельнічаць у ім. Быў на стартах у другіх краінах. Хачу, каб наш марафон таксама быў масавым і прэстыжным”.

Марафон Сяброўства стартаваў з Гродна ў Друскенікі


12 месяцаў – 12 марафонаў. Гжэгаж Крыцкі закрывае год бегу Марафонам Сяброўства з Гродна ў Друскенікі


Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]