Археалагічныя і экспертныя працы на месцы мяркуемай магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы скончаны. Працы ішлі 4 дні - з 8-га па 11 ліпеня. Калі былі выяўлены парэшткі двух чалавек, археолагі спынілі сваю частку працы. Пасля гэтага з Мінску былі выкліканы дадатковыя эксперты. Адмыслоўцы ўзялі фрагменты парэшткаў, пасля чаго раскоп быў засыпаны, піша r**yja.com.

Усе працы былі пратакаліраваны Следчым камітэтам згодна з працэсуальным заканадаўствам. Як паведаміў прадстаўнік грамадскасці Юрый Глебік, цяпер трэба чакаць афіцыйных вынікаў экспертызаў, якія будуць весці беларускія і літоўскія спецыялісты. Пасля правядзення даследзінаў фрагментаў на сайце Следчага камітэту павінна з’явіцца афіцыйная інфармацыя.

Незалежна ад вынікаў экспертызы, праз некалькі месяцаў, калі асядзе грунт, помнік з крыжам і яшчэ адзін надмагільны камень з шыльдай павінны вярнуцца на ранейшае месца.