У драмтэатры Гродна паставяць спектакль “Денис Давыдов. История о Гродно”. Дзяніс Давыдаў – рускі паэт, гусар. У снежні 1812 года, будучы камандзірам лятучага атрада, заняў Гродна, з якога адступілі напалеонаўскія войскі.

Пакуль у рэпертуары драмтэатра пастаноўка не з’явілася. Цяпер для яе шыюць 12 касцюмаў. Цэннік на іх пакуль невядомы.

Давыдаў – рускі паэт аляксандраўскай і мікалаеўскай эпох, прадстаўнік «гусарскай паэзіі», мемуарыст, генерал-лейтэнант. Адзін з камандзіраў партызанскага руху падчас Айчыннай вайны 1812 года.

У Гродне ўшаноўваюць яго памяць – раз у пяць гадоў праводзяць «Давыдаўскія чытанні».

Чытайце таксама: Будынак драмтэатра ў Гродне прызналі гісторыка-культурнай спадчынай