Незвычайную піцу падрыхтавалі 4 ліпеня да дня нараджэння Мэера Ланскага, які быў значным дзеячам крымінальнага свету ЗША. Такім чынам у Pizzatruck нагадалі пра вядомага ўраджэнца Гродна.

«Гэта наш зямляк, а землякі бываюць розныя і знакамітыя па-рознаму. Хтосьці вялікі навуковец, а хтосьці гангстар», — распавёў піцаёла Павел Максімчык.

У гродзенскім Pizzatruck ужо не першы раз робяць піцы з партрэтамі вядомых асоб. Былі піцы з палітыкамі і спартоўцамі, а таксама з сусветнымі славутасцямі.

Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

Мэер Ланскі - адзін з нямногіх знакамітых гангстараў, што нарадзіліся за межамі ЗША, Англіі ці Італіі. Ён нарадзіўся пад імем Мэер Сухаўлянскі ў Гродне ў 1902 годзе і ва ўзросце 9 гадоў з сям’ёй пераехаў у Нью-Ёрк. За акіянам ён быў вядомы як «Бухгалтар мафіі». Быў адным з заснавальнікаў крымінальнага свету ЗША. Ланскі валодаў буйнамаштабнай гульнявой імперыяй. Пры гэтым ён не правёў ніводнага дня за кратамі. Гродзенец пакінуў вялікі след у гісторыі ЗША і Ізраіля, а таксама стаў прататыпам для стварэння шматлікіх літаратурных і кінематаграфічных вобразаў.

«Ланскі памятаў пра яўрэйскія карані». Сваячка амерыканскага гангстара наведала Гродна

У гродзенскім Pizzatruck зрабілі піцу з партрэтам гангстара Мэера Ланскага

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life