Некалькі дзён таму браты Максімчыкі запусцілі ў Гродне унікальны праект з піца-тракам і адразу ж заявілі пра сябе не толькі ў Беларусі, але і ў многіх іншых краінах. Спецыяльна да чэмпіянату свету гродзенцы сталі рабіць незвычайныя піцы з партрэтамі вядомых у футболе асобаў.

Першым з братоў пачаў рабіць футбольна-партрэтныя піцы Валерый ў Санкт-Пецярбургу. Ён падрыхтаваў піцу з партрэтам галоўнага трэнера зборнай Расіі Станіслава Чарчэсава. Павел па прыкладу брата зрабіў на піцы партрэт аднаго з вядучых футбалістаў расійскай зборнай — Арцёма Дзюбы.

«Піцы з партрэтамі вядомых людзей мы робім ужо даўно, а зараз, падчас чэмпіянату свету, вырашылі такім чынам падтрымаць Расію, — распавядае Павел. — Спачатку брат Валерый зрабіў піцу з трэнерам, а ўжо я зрабіў піцу з вядучым футбалістам. Дзюба бачыў маю працу і нават паставіў лайк у iнстаграме.

https://www.instagram.com/p/BkbLzUBBPYP/?taken-by=pizzatruck.by

Піца з партрэтам Дзюбы — класічнага памеру, 32 см. І прыгатавана яна па класічным рэцэпце — цеста, таматы, сыр. На яе выраб спатрэбілася каля паўтары гадзіны".

Павел адзначаем, што цяпер да іх піцы на футбольную тэматыку з’явілася вялікая цікавасць, асабліва з боку расійскіх СМІ.

«Пішуць нам кожны дзень. Вось сёння нават прадстаўнікі з ФІФА звярталіся, — кажа Павел. — Мы можам зрабіць любы партрэт на піцы. Раней рыхтавалі прадукцыю з выявамі гродзенскіх і беларускіх знакамітасцяў, але такога ажыятажу не было».

"Пісалі нават з ФІФА". Браты з Гродна праславіліся "футбольна-партрэтнымі" піцамі