Гродзенскі Pizza Truck пераедзе ў Мінск. “Не знікаем, а расцем”

Гродзенская піцэрыя на колах, якая з мінулага лета частуе гродзенцаў неапалітанскай піцай у дворыку на Кірава, 3, рыхтуецца да пераезду. Знаёмы многім фургончык перабіраецца ў Мінск. Гаспадар Pizza Truck, Павал Максімчык, расказаў Hrodna.life, у чым прычына пераменаў і хто будзе гатаваць піцу ў Гродне.

“Нас запрасілі на пастаяннае месца на Камароўскім рынку ў Мінску. Гэта сур’ёзная фірма, у іх вялікае кафэ, яны хочуць папрацаваць з намі. Зараз мы паедзем туды на тры дні. Калі ўсё атрымаецца, то цяперашні фудтрак застанецца працаваць там”, – кажа Павал.

Разам з гродзенскім фудтракам на пляцоўцы будзе працаваць кафэ, што іх запрасіла, і піўбар на колах.

“Паедзем у панядзелак, 27 мая. Мінскія ўлады далі нам дазвол на працу, але, самі разумееце, мы дымім [піца гатуецца ў дроўнай печы]. Гэта вялікі рынак, камусьці, можа, не спадабаецца задымленне, тады мы вернемся. Але думаю, пытанняў ўсё ж не будзе, там усе адзін аднаго ведаюць”. Калі ўсё заладзіцца на новым месцы, 1 чэрвеня фудтрак з’едзе канчаткова.

 

 

View this post on Instagram

 

#dallagiovanna #molinodallagiovanna

A post shared by pizzatruck.by (@pizzatruck.by) on

З’ехаў, ды абяцаў вярнуцца – з лепшай печкай

Тым не менш, піцэрыя  не пакідае Гродна назусім. Гаспадары рыхтуюць яшчэ адзін фудтрак, такі самы, як цяперашні. Ён амаль гатовы да працы і будзе стаяць на тым жа месцы, на Кірава, 3.

“Спадзяемся паспець, каб на гэтым месцы адразу ж з’явіўся наш другі фургон. У ім будзе палепшаная печка, зробленая адмыслова пад нас. Мы ведаем, што патрэбна менавіта для такой піцы, як мы робім. Новая печ лепш ізаляваная, больш трымае цяпло, там лепшы камень”.

Павал расказаў, што за час працы яны пабачылі памылкі першага досведу і выправілі іх у другім фургоне: “У новым фудтраку ўсё будзе проста ідэальна”. Таксама крыху зменіцца аздоба.

Гродзенскі Pizza Truck пераедзе ў Мінск. "Не знікаем, а расцем"

Новы фудтрак часам будзе з’язджаць на летнія фестывалі.



Піцатрак прапануе гродзенцам есці вэнджаных конікаў


Піцэрыя таксама мае магчымасць паставіць фудтрак у Брэсце. “Ёсць верагоднасць, 50/50, што наш новы фудтрак паедзе туды. Дакладна сказаць не можам, бо яшчэ самі не ведаем усіх нюансаў, расклад мяняецца штотыдзень”, – сказаў Павал.

“Шукаем месца пад стацыянарную піцэрыю”

Гродзенскі піцатрак пачаў працу спантанна. Кулінарная студыя Foodzone запрасіла кухараў правесці майстар-клас па неапалітанскай піцы. Пазней дамовіліся з арэндай і піцатрак застаўся на сталую працу. Зараз маленькі фургон гатуе ад 50 да 200 піцаў штодзень. Маленькая машынка ўжо не спраўляецца з аб’ёмам ахвотных.


“Пісалі нават з ФІФА”. Браты з Гродна праславіліся “футбольна-партрэтнымі” піцамі


Гаспадар кажа, што сам у шоку, як атрымалася так хутка набыць вядомасць. “Нас ведаюць не толькі ў Гродне, а і па Беларусі, у Расіі, Італіі, Польшы, Прыбалтыцы”.

Зараз каманда  шукае памяшканне ў цэнтры горада. Меркаваннем Паўла,  гэта будзе вельмі добра для турыстаў і для мясцовых аматараў піцы. “Цягам года адназначна зробім” – паабяцаў гаспадар Pizza Truck.

Гродзенскі Pizza Truck пераедзе ў Мінск. "Не знікаем, а расцем"

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: