У гродзенскіх кавярнях можна купіць падвешаную каву. Як гэта працуе?

Падвешаная кава – гэта аплачаная кава, якую пакінулі для іншага кліента. Так рабілі ў Неапалі, каб выпіць кавы маглі бяздомныя і тыя, хто не можа сабе гэта дазволіць. Цяпер традыцыя дайшла да Гродна – у нас падвешаная кава ёсць у кавярні «КоФеКо» і ў «Гарадзенскай кавярні».

У арыгінале гэта называецца сaffè sospeso. Кліент атрымае адзін кубачак кавы, а заплаціць за два. За кошт гэтага, бяздомныя і беднякі могуць дазволіць сабе зайсці ў кафэ і спытаць, ці не «прытрымаў» барыста лішняга напою. Калі да гэтага хто-небудзь з наведвальнікаў замаўляў “каффэ саспэза”, то афіцыянт можа пачаставаць кліента бясплатнай кавай. У Еўропе традыцыя прыжылася і… памерла, а ў Гродне такое толькі пачынае практыкавацца.

У кавярні “КоФеКо”, якая нядаўна адкрылася, кажуць, што гэтым карыстаюцца. У дзень тут пакідаюць адну-дзве падвешаныя кавы.

– Забіраюць з хуткасцю святла. Карыстаюцца магчымасцю абсалютна ўсе, не скажу, што бедныя. Бачаць, што ёсць смачная кава – ведаюць прыкладна яе смак, і забіраюць, – кажа барыста.

View this post on Instagram

Все любят получать подарки, а подарки от незнакомых людей—вдвойне приятно, правда? Друзья, мы рады вам сообщить, что теперь, в нашей кофейне, появился «подвешенный» кофе. Что же это такое? «Подвесить» обозначает оплатить, и оплатить можно чашечку кофе за другого человека, а случайный прохожий, спрося у наших бариста, есть ли у нас «подвешенный» кофе, получит вкусный и ароматный напиток бесплатно! Caffè sospeso часто практикуется в странах Европы и медленно, но верно, приходит и к нам. Ведь это прекрасно, мои хорошие, делать этот мир добрее! Мы хотим поблагодарить двух прекрасных молодых людей, которые сегодня оплатили чашку эспрессо и «запаянный» кофе, эти люди открыли сезон «подвешенного» кофе и сегодня, они покорители сердец наших бариста 😉 P.S. просим прощения у мужчины, который оплатил «запаянный» кофе, ведь не спросили, как вас зовут, но знайте, если читаете этот пост, что навсегда запомнитесь нам, как человек с доброй душой и первым, кто «подвесил» кофе в нашем заведении! Мои хорошие, ждем вас по Дзержинского,5. #cofeco_grodno #coffee #твоялюбимаякофейня #безумный_бариста #подвешенный_кофе

A post shared by CoFeCo (@cofeco_grodno) on

Убачыць, ці ёсць падвешаная кава, можна на дошцы каля стойкі. Дырэктар установы Таццяна кажа, што хацелася б частаваць тых, хто не можа сабе гэта дазволіць, як гэта было першапачаткова задумана. Распавядаць пра такую ​​опцыю спрабуюць праз інстаграм.

У «Гарадзенскай кавярні» ужо не памятаюць, калі апошні раз пакідалі падвешаную каву. Кажуць, яшчэ ў мінулым годзе. Хоць кліентам распавядаюць пра такую ​​акцыю, і яны цікавяцца.

– Неактуальна, ці што. Людзі не разумеюць, што гэта такое. У Гродне ў прынцыпе такога няма. У Мінску так – гэтым карыстаюцца больш. У нас у прынцыпе культура піцця кавы не развітая. Для моладзі гэта актуальна, а для людзей ва ўзросце… старой загартоўкі людзі, – кажа барыста Ілона.

Яна лічыць, што для прасоўвання ідэі патрэбна добрая рэклама. І каб падобнае ўводзілася не ў адной-дзвюх кавярнях, а больш маштабна. Гэта было б важна для развіцця кававай культуры ў горадзе ў цэлым.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: