Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

Паветраныя шарыкі і торт у выглядзе фургончыка 20 чэрвеня віталі гасцей на дні нараджэння гродзенскага піца-трака. Павіншаваць піцаёлаў прыйшлі сябры з суседніх офісаў, мастакі, супрацоўнікі дзіцячага хоспіса і жыхары бліжэйшых дамоў. “Мы ўсіх гэтых людзей ведаем, любім і рады бачыць ля нашага піца-трака сёння і штодня”, – прызнаўся саўладальнік піцатрака,  піцаёла Павел Максімчык.

Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

”Памятаю, як піца-трак з’явіўся тут год таму. За гэты час вы моцна падраслі і многаму цікаваму і смачнаму навучыліся” – адзначыла ў віншаваннях  Лідзія Ахкамава  з суседніх “Вокнаў”.

Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

“Піца гатуецца да 90 секунд”. Браты з Гродна адкрылі першы ў Беларусі піцатрак

“Мы вельмі часта такім суседствам карыстаемся. Некалькі разоў на тыдзень замаўляем піцу. Мы, канечне, кшталту на дыеце, але атрымліваецца, што ў нас дыета ад піцатрака”, – жартуюць Яна Літвінчук  з Цудоўні і Святлана Яроменка з 33 Камодаў. “Вельмі радыя такім суседзям і сябрам”, – пацвярджае Антон Янкоўскі з крамы “Кубік”.

“За год мы напрацавалі вялікую кліентскую базу. Нас ведаюць у Беларусі,  Расіі і Прыбалтыцы. Але ў нас няма зорнай хваробы. Піца для нас – не толькі бізнес. Гэта справа, якую мы любім і якой  хочам падзяліцца”, – расказаў Павел Максімчык.

Гродзенскі піцатрак адзначыў першы дзень народзінаў

З яго словаў, за год працы вытворчасць піцы заўважна вырасла. У звычайныя  дні піцатрак гатуе каля 50 піцаў. На фестывалях і падчас святаў – каля 300 штодня. “Але колькасць – не самае галоўнае. Галоўнае – смак!” – падкрэслівае піцаёла і запрашае наведаць дворык на Кірава, 3, дзе месціцца адзіны ў Гродне піцатрак, дзе гатуюць піцу ў печы на дровах.

“Пісалі нават з ФІФА”. Браты з Гродна праславіліся “футбольна-партрэтнымі” піцамі

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: