Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці ноччу 14 чэрвеня ў Гродзенскім абласным перынатальным цэнтры 27-гадовай жанчыны-парадзіхі. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза, паведамляе Следчы камітэт Беларусі.
Прымаюцца неабходныя меры для ўстанаўлення ўсіх абставіны здарэння. Пасля заканчэння праверкі будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося.