Чалавечыя косці 13 чэрвеня выявіў археолаг з Акадэміі Навук, які вядзе нагляд земляных работ на вуліцы Свярдлова. Там побач з домам № 4 мяняюць трубы цеплатрасы.

На месца знаходкі была выкліканая міліцыя і судмедэкспертыза. Меркавана астанкі належаць тром людзям.

«Аб масавым пахаванні пакуль казаць не варта, косці былі выяўленыя толькі ў адным месцы. Але ёсць верагоднасць, што тут у 19 стагоддзі былі могілкі і калі рабілі чыгунку іх знеслі. Можа гэта частка тых пахаванняў, а можа ад яўрэйскага шпіталя, які знаходзіцца побач, а можа гэта астанкі загінуўшых у апошніх войнах салдат. Пакуль няма ніводнай рэчы, каб зрабіць якую-небудзь здагадку. Будзем капаць далей, можа што і праясніцца», — адзначыў археолаг Павел Кенька.

На Свярдлова ў час земляных работ знайшлі чалавечыя астанкі
На Свярдлова ў час земляных работ знайшлі чалавечыя астанкі

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life