У Гродне 13 чэрвеня адкрыўся ларок новага фармату ад “Белсаюздруку”. Ён знаходзіцца на вуліцы Маладзёжнай, на прыпынку грамадскага транспарту.
Усярэдзіне працуе кандыцыянер. Узімку адаграваць ногі замерзлых пакупнікоў будзе падлога з падагрэвам. Акрамя звыклых часопісаў, газет і талонаў у шапіку можна купіць кавы і марозіва.
А таксама падзарадзіць тэлефон і падключыцца да Wi-Fi.

Гэта не першы падобны кіёск у Беларусі, але першы для Гродна і вобласці.





