Супрацоўнікі падраздзялення па наркакантролі Кастрычніцкага РАУС знішчылі 1890 кілаграм дзікарослага маку — гэта самая буйная партыя расліны на тэрыторыі раёна, піша grodno.mvd.gov.by.

Мак займаў плошчу больш за гектар на вуліцы Ксцінскай. Каб яго скасіць, аператыўнікі прыцягнулі спецыялізаваную тэхніку. У рамках спецпраграмы, якая праходзіць на тэрыторыі рэспублікі з 1 чэрвеня па 15 верасня, супрацоўнікі міліцыі надаюць асаблівую ўвагу забароненым да апрацоўкі раслінам.

Мак з’яўляецца самай даступнай сыравінай для вырабу опію.